Государственное учреждение культуры

"Зельвенская районная библиотека"

231940, Гродненская область, г.п. Зельва, ул. Советская, д. 34
 

Вуліца Булака

Булак Павел Іванавіч

Гэта вуліца ў пасёлку асаблівая. З ёю звязана многа падзей ў жыцці зэльвенцаў. Раней вуліца называлася “Фабрычнай”. На ёй, недалёка ад чыгуначнай лініі, размяшчаўся тартак – лесапільны завод, а крыху далей – бліз будынка міліцыі – піўзавод.

Брацкая магіла савецкіх воінаў і ахвяр фашызму
Знаходзіцца у г.п. Зэльва па вуліцы Булака насупраць памяшкання “Райсельгасхімія”. Усяго пахаваны 8 чалавек, з іх 4 ваеннаслужачыя - якія загінулі ў 1941 годзе, сярод іх капітан Ціханаў, 4 мірныя жыхары, расстраляныя ў ліпені 1941 года нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Сярод пахаваных – старшыня Тулаўскага сельсавета Іван Кляменцьевіч Дробчык, яго брат Сяргей, аднавясковец Кедала Аляксандр Васільевіч і старшыня Крамяніцкага сельсавета - Бранеўскі.
На магіле пастаўлены абеліск.

Мікрараён Паўночны, вул.Булака

Будынак райсельгасхіміі

Кацельня ў мікрараёне "Паўночны"

(25 кастрычніка 1902 — 21 жніўня 1970) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Герой Савецкага Саюза

Імя праслаўленага партызанскага камандзіра П.І.Булака вуліца стала насіць з 70-х гадоў. Камандзір партызанскай брыгады “Перамога” Павел Іванавіч Булак нарадзіўся ў в. Вострава. Вырас у беднай сялянскай сям’і. Рана пайшоў зарабляць на хлеб, уключыўся ў рэвалюцыйную барацьбу, пазнаў турэмнае зняволенне. Пасля суда над С.В.Прытыцкім Булак вёў вялікую прапагандыстскую работу ў абарону Сяргея Восіпавіча. Зноў турмы і казематы. Вызваленне прыйшло з прыходам Чырвонай Арміі ў 1939 годзе.
Як сакратар Галынкаўскага сельскага Савета вымушаны быў зноў ісці ў падполле. З актывістамі стаў збіраць зброю, якой многа было тады ў лясах, на палях і дарогах. Пра тое, як арганізаваў П.І.Булак партызанскі атрад, як атрад перарос у брыгаду “Перамога”, як змагаліся нашы землякі з ворагам, расказваюць кнігі: Падваркаў І.І “З верай ў Перамогу”, Шупеня С.П.”Гневная Щара”.

Узнагароджаны ордэнамі: “Леніна”, “Вялікай Айчыннай вайны”, многімі медалямі.
З вуліцай Булака звязаны лёс многіх ветэранаў вайны – Канановіча Мікалая Пятровіча, Скібы Пятра Сцяпанавіча, Галавача Дзмітрыя Мікалаевіча, Генюша Валянціна Міхайлавіча.
Шмат цікавага аб вайне расказваў ветэран Пётр Пятровіч Мацкевіч – кавалер ордэна Славы ІІ ступені, уладальнік больш 10-ці медалёў.
На вуліцы Булака жыве ветэран вайны Міхаіл Мікалаевіч Кузняцоў, які ўдзельнічаў у баявой аперацыі “Баграціён”, вызваляў Зэльвеншчыну. Больш за 25 год працаваў галоўным рэдактарам газеты “Праца”.
Побач з М.М.Кузняцовым жылі ветэраны вайны Сомаў Уладзімір Рыгоравіч і Карпееў Уладзімір Аляксеевіч.
Многа ветэранаў вайны працавала ў Райаграпрамтэхніцы, што размешчана на вуліцы Булака. З 1958 па 1962 гады дырэктарам ОАО РАПТ працаваў Герой Савецкага Саюза А.Б.Ляшчынскі. Цесна звязана з РАПТам жыццё ўдзельніка вайны Каралёва А.М. які ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі “За адвагу”, “За вызваленне Прагі”, “За ўзяцце Вены”.