БАЗА ДАДЗЕНЫХ "ВУЛІЦЫ, АВЕЯНЫЯ СЛАВАЙ"
Навекі слава доблесным салдатам,
Што пераможна ішлі за свой народ
Ад легендарных камняў Сталінграда
Да Брандэнбургскіх выклятых варот!
Бяссмертныя іх помнікі крані ты –
І цеплыню адчуеш пад рукой:
Іх высеклі не з камняў, не з граніту –
З людской любві, з удзячнасці людской.
П.Панчанка “Навекі Слава”
Нармальнае жыццё чалавека немагчыма, калі навакольныя яго аб'екты не маюць назваў. Уявіце сабе, як будзе працаваць транспарт, пошта, медыцынская дапамога, калі гарады, вуліцы ніяк не названыя. Менавіта таму людзі даюць назвы навакольным аб'ектам, і даюць іх па тых прыкметах, якія здаюцца ім у гэты момант самымі важнымі, самымі характэрнымі. У межах старажытнага горада вуліц і завулкаў не было, а былі дарогі, якія ішлі ў суседнія княствы і гарады. З часам уздоўж дарог з'яўляліся дамы, так з'яўляліся вуліцы.
Слова "вуліца" - шматзначнае. У "Тлумачальным слоўніку рускай мовы" С. І. Ожегава: "Вуліца - у населеных пунктах: два шэрагу дамоў і прастора паміж імі для праходу і праезду, а таксама сама гэта прастора».
Сёлета наша краіна адзначае 75-годдзе вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Наш маленькі пасёлак Зэльва багаты і слаўны сваёй дзіўнай гісторыяй, якая адлюстравана ў помніках, у музейных экспанатах, у кніжных выданнях, у пажоўклых ад часу газетных публікацыях. А яшчэ яго гісторыя ўвекавечана ў назвах вуліц. Усяго ў Зэльве 75 вуліц. Такія вуліцы, як вуліца: Леніна, Паўночная, Перамогі, Карла Маркса і многія іншыя можна сустрэць у многіх гарадах Беларусі, ды і за мяжой. Але такія як: Знака, Даўгаполіцкая, Наруша можна ўбачыць толькі ў нашым пасёлку.
Праходзячы па вуліцах нашага пасёлка, мы не звяртаем увагу на таблічкі з назвамі вуліц, але ў гэтых назвах адлюстравана гісторыя нашага народа, нашай краіны, нашага раёна, нашага пасёлка.
Мінулае нашага пасёлка ... У цяперашні час усё больш увагі надаецца вывучэнню гісторыі роднага краю, малой радзімы і маладому пакаленню неабходна добра ведаць свой край, сваю малую радзіму. Жыхары пасёлка павінны не толькі ведаць назвы вуліц, але і ведаць гісторыю назвы, асабліва, калі гэта вуліца ў гонар герояў Вялікай Айчыннай вайны. Калі кожны жыхар пасёлка са школьных гадоў будзе цікавіцца і ведаць гісторыю сваёй малой радзімы, гісторыю назвы вуліц, то ён будзе перадаваць гэтую інфармацыю з пакалення ў пакаленне.
У гэтай базе дадзеных мы хочам расказаць пра гісторыю вуліц пасёлка, а менавіта пра тых, у гонар каго яны названыя. База дадзеных “Вуліцы, авеяныя славай” змяшчае звесткі аб вуліцах г.п.Зэльва, названых у гонар Герояў Савецкага Саюза, праслаўленых камандзіраў, франтавікоў і партызан, непасрэдных удзельнікаў вызвалення Зэльвы, альбо загінуўшых пры яе вызваленні у час Вялікай Айчыннай вайны, а таксама змешчаны назвы вуліц, звязаныя з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны.
Спадзяемся, што веданне назвы вуліц свайго горада дасць штуршок спазнаць гісторыю свайго народа і дапаможа ў далейшым з павагай і цікавасцю ставіцца да нашай гісторыі.