Вуліца і завулак Міхайлава

gallery/михайлова
gallery/матросова на общ карте

Зэльвенскі раён вызвалялі войскі двух франтоў – 2-га і 3-га Беларускіх. 556-ы полк быў пастаўлены ў першы эшалон наступаючых. Першымі пад покрывам ночы фарсіравалі Зальвянку роты 1-га і 2-га батальёнаў 556-га палка, 1-ы батальён 434-га палка. Разам з пяхотай раку фарсіравалі мінамётныя роты і супрацьтанкавая артылерыйская батарэя стралковага батальёна. Па ўмоўнаму сігналу ўсе нашы падраздзяленні адначасова адкрылі ружэйна-кулямётны агонь і імкліва атакавалі паўднёвую і паўночную часткі пасёлка, выбілі праціўніка з займаемага рубяжа і ўварваліся ў цэнтр Зэльвы. У раёне, дзе знаходзілася раней Аграпрамтэхніка, раку фарсіравалі байцы 2-га батальёна 556-га палка пад камандаваннем В.В.Семізорава. Семізораў імкнуўся як мага хутчэй заняць чыгуначную станцыю і тым самым пазбавіць варожы гарнізон падмацавання з Ваўкавыска. Пасля заняцця станцыі батальён №2 пайшоў насустрач батальёну №1, якім камандаваў Салаўёў. Храбра змагаўся камандзір ПТО старэйшы сяржант М.І.Міхайлаў з семізораўскага батальёна. У баі за Зэльву быў паранены, аднак поле бою не пакінуў. Быў паранены паўторна, на гэты раз смяротна. Пахаваны ў брацкай магіле гарадскога пасёлка.
На гэтай вуліцы пражываў удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Раманюк Марк Іванавіч. Ён быў байцом 1-га Украінскага фронту, ўзнагароджаны медалём “За адвагу”.

Вуліца Міхайлава знаходзіцца ў мікрараёне “Паўночны”, размешчана перпендыкулярна вуліцы Гагарына. Назва вуліцы звязана з імем непасрэднага ўдзельніка вызвалення Зэльвы ў час вайны.