Государственное учреждение культуры

"Зельвенская районная библиотека"

231940, Гродненская область, г.п. Зельва, ул. Советская, д. 34
 
ПРАВІЛЫ
карыстання бібліятэкамі
 
Дзяржаўнай установы культуры
 
“Зэльвенская раённая бібліятэка”
 
 
1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
 
1.1 Правілы карыстання бібліятэкамі дзяржаўнай установы культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”  распрацаваны ў адпаведнасці з  заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Статутам дзяржаўнай установы "Зэльвенская раённая бібліятэка" і рэгламентуюць узаемаадносіны паміж бібліятэкай і яе карыстальнікамі у працэсе бібліятэчнага, інфармацыйнага і сацыякультурнага абслугоўвання.
1.2 Фонды бібліятэк незалежна ад форм уласнасці з’яўляюцца агульнанацыянальным здабыткам і ахоўваюцца дзяржавай. Усе грамадзяне рэспублікі ў адпаведнасці з асабовымі запатрабаваннямі і інтарэсамі маюць права на свабодны і бясплатны доступ да асноўных  інфармацыйных матэрыялаў і паслуг бібліятэк дзяржаўнай формы ўласнасці.
1.3 Парадак карыстання бібліятэкай, яе фондамі, пералік асноўных паслуг устанаўліваецца ў адпаведнасці са Статутам бібліятэкі, заканадаўчымі і іншымі нарматыўнымі актамі.
1.4 Асобныя (дадатковыя) віды паслуг могуць быць платнымі, калі гэта не супярэчыць заканадаўству і мэтам дзейнасці бібліятэкі.
 
2. ПАРАДАК РЭГІСТРАЦЫІ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ БІБЛІЯТЭКІ
 
2.1 Пры запісу ў бібліятэку грамадзянін павінен прад’явіць пашпарт ці іншы дакумент, які пацвярджае асобу, паведаміць неабходныя для афармлення звесткі, запоўніць рэгістрацыйныя дакументы, пазнаёміцца з правіламі карыстання бібліятэкай і пацвердзіць згоду на іх выкананне асабовым подпісам.
2.2 Дзеці і падлеткі ўпершыню запісваюцца ў бібліятэку ў прысутнасці аднаго з бацькоў ці апекуна, работніка дзіцячых устаноў (інтэрнатаў, дзіцячых дамоў, школ і г.д.).
2.3 Установам, арганізацыям, прадпрыемствам і г.д. для атрымання праў карыстання бібліятэкай неабходна аформіць устаноўленныя бібліятэкай рэгістрацыйныя дакументы (дагавор, заява і г.д.) і пацвердзіць неабходнымі гарантыямі.
 
3. ПРАВЫ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ БІБЛІЯТЭКІ
 
3.1. Права карыстання бібліятэкамі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь мае кожны грамадзянін незалежна ад полу, узросту, нацыянальнасці, адукацыі, сацыяльнага становішча, палітычных і рэлігійных перакананняў і прафесійнай прыналежнасці. Гэта права забяспечваецца: стварэннем бібліятэк, бясплатна выконваючых асноўныя віды бібліятэчнага абслугоўвання; разнастайнасцю відаў бібліятэк па маштабам і галінам дзейнасці, узроставаму і адукацыйнаму узроўню карыстальнікаў і інш. прыкметам; арганізацыяй доступа да нацыянальных і сусветных інфармацыйных рэсурсаў; міжбібліятэчным абанементам.
3.2. Права грамадян на інфармацыйна-бібліятэчнае  і даведачна- бібліяграфічнае абслугоўванне па месцы жыхарства, работы, вучобы, адпачынку і лячэння забяспечваецца адпаведнымі бібліятэкамі, правілы доступа да якіх рэгламентуюцца Правіламі карыстання бібліятэкай.
3.3.Непаўналетнія асобы маюць права на інфармацыйна-бібліятэчнае  і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне ў публічных, дзяржаўных дзіцячых  бібліятэках, а таксама праз бібліятэкі навучальных устаноў.
3.4. Права грамадзян з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі на інфармацыйна-бібліятэчнае  абслугоўванне забяспечваюцца стварэннем адпаведных умоў у публічных бібліятэках.
3.5. Карыстальнікі бібліятэк маюць права:
3.5.1. Наведваць бібліятэку згодна рэжыму яе работы;
3.5.2. Атрымаць інфармацыю аб бібліятэчных фондах;
3.5.3. Атрымаць інфармацыю аб новых дакументах, якія паступілі ў бібліятэку і прайшлі бібліятэчна-бібліяграфічную апрацоўку;
3.5.4. Карыстацца  бібліятэчнымі каталогамі, картатэкамі для пошуку, выбару і заказу дакументаў;
3.5.5. Атрымаць кансультацыі па выкарыстанню даведачна-пошукавага апарату (традыцыйных каталогаў і картатэк, электроннага каталогу);
3.5.6. Атрымаць дапамогу ў пошуку неабходных дакументаў;
3.5.7. Атрымаць дапамогу ў выкананні разавых даведак бібліяграфічнага і  фактаграфічнага характару;
3.5.8. Карыстацца  дакументамі, выдадзенымі праз абанемент бібліятэкі за яе межы на перыяд, устаноўлены правіламі карыстання бібліятэкай;
3.5.9. Карыстацца дакументамі з фонду чытальнай залы ў межах бібліятэкі на працягу працоўнага часу;
3.5.10. Карыстацца фондам даведачных і энцыклапедычных выданняў;
3.5.11. Удзельнічаць у правядзенні планавых мерапрыемстваў;
3.5.12. Удзельнічаць у аматарскіх аб’яднаннях, якія створаны пры  бібліятэцы;
3.5.13. Карыстацца іншымі відамі паслуг, у тым ліку платнымі, пералік якіх азначаны бібліятэкай і зацверджаны кіраўніком;
3.5.14. Капіраваць дакументы на бумажныя носьбіты ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Об авторском праве и смежных правах» і азначанымі прэйскурантам цэн.
3.5.15. Карыстацца мабільнымі тэлефонамі па-за бібліятэкай.
3.5.16. Звяртацца да адміністрацыі бібліятэкі з прапановамі па пытанням набыцця і арганізацыі інфармацыйных рэсурсаў.
3.5.17. Звяртацца з прапановамі, заўвагамі да  адміністрацыі бібліятэкі па пытанням, якія датычацца абслугоўвання;
3.5.18. Асобы, якія не маюць магчымасці наведваць бібліятэку ў сілу вызначыных абставін: пажылога ўзросту, фізічных асблівасцей, маюць права атрымаць дакументы з фондаў бібліятэк праз нестацыянарныя формы абслугоўвання.
3.5.19. Асобы з аслабленым зрокам і асобы страціўшыя зрок, маюць права на атрыманне дакументаў на спецыяльных носьбітах інфармацыі.
 
4. АБАВЯЗКІ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ БІБЛІЯТЭКІ
 
4.1. Карыстальнік бібліятэкі абавязаны:
4.1.1. Выконваць Правілы карыстання бібліятэкай, зацверджаныя кіраўніком, захоўваць распарадак работы бібліятэкі;
4.1.2. Не парушаць расстаноўку дакументаў у фондзе бібліятэкі, не вымаць карткі з каталогаў і картатэк;
4.1.3. Карэктна і акуратна запаўняць патрабаванні на заказваемыя дакументы;
4.1.4. Беражліва адносіцца да дакументаў з бібліятэчных фондаў, не наносіць шкоду атрыманным выданням падкрэсліваннем, паметкамі на старонках, не вырываць і не загібаць старонкі;
4.1.5. Пры атрыманні бібліятэчных дакументаў з якімі-небудзь дэфектамі карыстальнік павінен  паведаміць бібліятэкару, які абавязан зрабіць на такіх дакументах адпаведныя адзнакі;
4.1.6. Несці адказнасць за ўзятыя і пакінутыя без нагляду бібліятэчныя дакументы;
4.1.7. Своечасова, у азначаны бібліятэкай тэрмін, вяртаць дакументы, атрыманыя з фондаў бібліятэкі;
4.1.8. Беражліва адносіцца да бібліятэчнай маёмасці і абсталявання, кампенсаваць шкоду, прычыненую бібліятэцы;
4.1.9. Беражліва адносіцца да чытацкага абанемента, не перадаваць яго іншай асобе;
4.1.10. Праходзіць перарэгістрацыю чытачоў у тэрмін, устаноўлены бібліятэкай.
Заўвага. Карыстальнікі, якія не прайшлі перарэгістрацыю, бібліятэкай не абслугоўваюцца.
4.1.11. Аб зменах: месцы жыхарства, працы, вучобы, прозвішча, нумара тэлефона паведамляць бібліятэкару;
4.1.12. Захоўваць парадак і чысціню ў памяшканнях бібліятэкі і садзейнічаць захаванню парадку іншымі наведвальнікамі;
4.1.13. Адключаць звукавы сігнал мабільнага тэлефона ў чытальнай зале;
4.1.14. Праяўляць карэктнасць у адносінах да чытачоў,  работнікам бібліятэк, падпарадкоўвацца патрабаванням супрацоўнікаў бібліятэк, міліцэйскай і пажарнай служб у надзвычайных сітуацыях;
4.1.15. Патлумачыць адміністрацыі бібліятэкі пісьмова ў выпадку парушэння даных правіл.
 
5. Карыстальнікам забараняецца:
5.1.1. Перадаваць чытацкі абанемент іншым асобам;
5.1.2. Прыходзіць у бібліятэку  у неапратным знешнім выглядзе;
5.1.3. Прыходзіць у памяшканне бібліятэкі, з’яўляючыся носьбітам інфекцыйнага захворвання, а таксама ў выпадку незахавання нормаў санітарнай і асабістай гігіены;
5.1.4. Уваходзіць у будынак бібліятэкі з жывёламі.
Заўвага. Выключэнне для карыстальнікаў з аслабленым зрокам у суправаджэнні сабакі-павадыра.
5.1.5. Рабіць паметкі на каталожных картках і вымаць іх з каталогаў і картатэк;
5.1.6. Загібаць старонкі дакументаў, укладваць у іх тоўстыя  закладкі, павялічваць разварот дакумента з дапамогай алоўка ці ручкі, вырываць ці выразаць старонкі, рабіць паметкі, класці разгорнуты дакумент вокладкай уверх, накладываць разгорнутыя дакументы адзін на адзін, абапірацца на іх, вадзіць пальцам па дакументу ў працэсе чытання, браць дакументы бруднымі ці мокрымі рукамі, слюнявіць старонкі;
5.1.7. Выносіць дакументы, прызначаныя для работы ў чытальнай зале;
5.1.8. Выносіць за межы памяшкання бібліятэкі любыя віды дакументаў без афармлення іх у чытацкім фармуляры ці іншай форме ўліку;
5.1.9. Выконваць сістэмныя працэдуры ў камп’ютары, парушаць правілы карыстання кам’ютарамі ў бібліятэцы;
5.1.10. Прымаць ежу ў чытальнай зале і распіваць спіртныя напіткі ў памяшканні бібліятэкі;
5.1.11. Заходзіць у службовыя памяшканні, карыстацца службовымі тэлефонамі без дазволу супрацоўнікаў бібліятэкі;
5.1.12. Самавольна размяшчаць аб’явы, афішы, іншыя рэкламныя матэрыялы, ажыццяўляць камерцыйную дзейнасць у памяшканні бібліятэкі;
5.1.13. Парушаць нормы грамадскага парадку, цішыню, ствараць нерабочую абстаноўку ў памяшканні бібліятэкі.
Заўвага. Асобам, якія не захоўваюць дадзеныя правілы, можа быць зроблена заўвага, прапанавана пакінуць памяшканне бібліятэкі ці забараніць карыстацца ёю на тэрмін, вызначаныя у адносінах да кожнага канкрэтнага выпадку загадам дырэктара бібліятэкі.
5.1.14. Наведваць бібліятэку ў нецвярозым стане, пад дзеяннем наркатычных ці псіхатропных сродкаў;
5.1.15. Курыць у памяшканні бібліятэкі.
 
6. АДКАЗНАСЦЬ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ ЗА ПАРУШЭННЕ ПРАВІЛ КАРЫСТАННЯ БІБЛІЯТЭКАЙ
 
6.1. Чытачы, якія парушаюць Правіла карыстання бібліятэкай могуць быць пазбаўлены права карыстання на адзін месяц, а за асобныя парушэнні, прадугледжаныя дзеючым заканадаўствам, нясуць адміністратыўную, грамадзянска-прававую (матэрыяльную) ці крымінальную адказнасць, прадугледжаную заканадаўствам  Рэспублікі Беларусь.
Заўвага. На час высвятлення абставін парушэння, адміністрацыя бібліятэкі пазбаўляе чытача права карыстання бібліятэкай.
6.2. Карыстальнік, які згубіў ці пашкодзіў дакумент, павінен замяніць яго ідэнтычным ці прызнаны бібліятэкай раўназначным, пры немагчымасці замены – кампенсаваць страту у форме і памеры, устаноўленныя Правіламі карыстання бібліятэкай і прадугледжаныя дзеючым заканадаўствам;
6.3. За страту дакументаў з фонду бібліятэкі або нанясенне ім незаменнай шкоды непаўналетнімі чытачамі адказнасць нясуць іх бацькі або апекуны, дзіцячыя ўстановы, пад наглядам якіх яны знаходзяцца.
Непаўналетнія карыстальнікі нясуць адказнасць за шкоду, прычынены фонду бібліятэкі, у тым выпадку, калі маюць заробкі ці стыпендыі для пакрыцця шкоды.
6.4. Несанкцыянаваны вынас дакументаў з бібліятэкі расцэньваецца як крадзеж маёмасці;
6.5. Карыстальнікам, якія парушылі тэрміны вяртання дакументаў з фонду бібліятэкі, выдача наступных дакументаў спыняецца ўсімі структурнымі падраздзяленнямі да пагашэння запазычанасці;
6.6. Пры неаднакратным парушэнні тэрмінаў карыстання дакументамі на абанеменце карыстальнік можа быць пераведзены на абслугоўванне только ў чытальнай зале;
6.7. Карыстальнікі, якія нанеслі шкоду абсталяванню бібліятэкі (камп’ютары, аргтэхніка, мэбля, электраабсталяванне і г.д.), кампенсуюць нанесеную шкоду у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.
6.8. Карыстальнікі, якія прычынілі шкоду бібліятэцы, выключаюцца з ліку яе карыстальнікаў без права паўторнага запісу; звесткі аб іх могуць накіроўвацца для разгляду ў органы суда і пракуратуры.
 
7. ПРАВЫ БІБЛІЯТЭКІ ПА АБСЛУГОЎВАННЮ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ
 
7.1. Бібліятэка мае права:
7.1.1. Зацвярджаць па ўзгадненню з заснавальнікамі Правіла карыстання бібліятэкай, уносіць дапаўненні і змяненні;
7.1.2. Вызначаць змест і канкрэтныя формы дзейнасці ў адпаведнасці з мэтамі і задачамі, вызначанымі Статутам установы. Вызначаць умовы выкарыстання бібліятэчных фондаў і іншых інфармацыйных рэсурсаў, а таксама рэжым доступа да іх;
7.1.3. Патрабаваць ад карыстальнікаў выканання правіл карыстання  бібліятэкай;
7.1.4. Аказваць платныя паслугі, пералік, якіх азначаны “Прэйскурантам цэн..”;
7.1.5. Рэалізоўваць дакументы з бібліятэчных фондаў у адпаведнасці з заканадаўствам;
7.1.7. Вызначаць умовы выкарыстання бібліятэчных фондаў на аснове дагавора з юрыдычнымі і фізічнымі асобамі;
7.1.8. Устанаўліваць тэрміны пазбаўлення права карыстання бібліятэкай для карыстальнікаў, якія парушаюць дадзеныя Правілы, ў тым ліку прычыніўшым шкоду бібліятэцы;
7.1.9. Прымаць меры па кампенсацыі страт, нанесеных карыстальнікамі бібліятэкі, у адпаведнасці з заканадаўствам;
7.1.10. Патрабаваць ад карыстальніка пакінуць памяшканне бібліятэкі ў выпадку, калі ён сваімі паводзінамі перашкаджае працы іншым карыстальнікам і работнікам  (неэтычныя паводзіны і т.д.).
 
8. АБАВЯЗКІ БІБЛІЯТЭК ПА АБСЛУГОЎВАННЮ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ
 
8.1. Бібліятэкі абавязаны:
8.1.1. Садзейнічаць рэалізацыі права грамадзян на інфармацыйна-бібліятэчнае абслугоўванне згодна кодэкса Рэспублікі Беларсь «Аб культуры»;
8.1.2. Фарміраваць бібліятэчныя фонды, забяспечваць іх захаванасць і рацыянальнае выкарыстанне ў адпаведнасці з кодэксам Рэспублікі Беларусь «Аб культуры» і Статутам установы;
8.1.3. Абслугоўваць карыстальнікаў у адпаведнасці са  Статутам і Правіламі карыстання бібліятэкай, якія павінны быць размешчаны на відным месцы;
8.1.4. Знаёміць карыстальнікаў [пры запісу ў бібліятэку] з Правіламі карыстання бібліятэкай;
8.1.5. Прадастаўляць поўную інфармацыю карыстальнікам аб інфармацыйных рэсурсах бібліятэкі, аб наяўнасці ў бібліятэцы тых ці іншых дакументаў, магчымасць карыстання каталогамі, картатэкамі, аўтаматызаванымі працоўнымі месцамі, базамі даных, бібліяграфічнымі і інфармацыйнымі дакументамі, дапамагаць у падборы неабходных дакументаў;
8.1.6. Інфармаваць карыстальнікаў аб усіх відах паслуг, аказваемых бібліятэкай, аб змяненнях і дапаўненнях у рэжыме працы;
8.1.7. Захоўваць канфідэнцыяльнасць звестак аб карыстальніках і іх інфармацыйных запытах. Не выкарыстоўваць звесткі аб карыстальніках бібліятэк і іх запытах у іншых мэтах, акрамя бібліятэчных;
8.1.8. Удасканальваць бібліятэчнае, бібліяграфічнае і даведачна-інфармацыйнае абслугоўванне, пашыраць доступ карыстальнікаў бібліятэк  да глабальных камп’ютарных сетак;
8.1.9. Забяспечваць высокую культуру абслугоўвання, ствараць спрыяльныя ўмовы для работы ў бібліятэцы, задавальняць запыты карыстальнікаў у стварэнні пры бібліятэках аматарскіх аб’яднанняў;
8.1.10. Вывучаць і найбольш поўна задавальняць запыты карыстальнікаў;
8.1.11. Прадастаўляць карыстальнікам па іх патрабаванню Кнігу заўваг і прапаноў.
 
9. АДКАЗНАСЦЬ СЛУЖБОВЫХ АСОБ БІБЛІЯТЭКІ ЗА АРГАНІЗАЦЫЮ АБСЛУГОЎВАННЯ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ
 
9.1. Службовые асобы нясуць адказнасць за якасць абслугоўвання карыстальнікаў згодна службовых абавязкаў і Палажэннем аб  структурных падраздзяленнях бібліятэкі.