Государственное учреждение культуры

"Зельвенская районная библиотека"

231940, Гродненская область, г.п. Зельва, ул. Советская, д. 34
 

Вуліца Чарняхоўскага

Чарняхоўскі Іван Данілавіч

29 чэрвеня 1907 - 18 лютага 1945

Іменем генерала Чарняхоўскага, двойчы Героя Савецкага Саюза, генерала арміі, камандуючага войскамі 3-га Беларускага фронту ў Вялікую Айчынную вайну названа адна з вуліц Зэльвы.
Ваенны талент Чарняхоўскага раскрыўся ў час вайны. За тры гады ён ад камандуючага танкавай дывізіі вырас да камандуючага фронту. Гэта адбылося ў 1944 годзе. Вельмі хутка, летам, яго фронт разам з І і ІІ Беларускімі і Прыбалтыйскім распачаў Беларускую наступальную аперацыю. Сумесна яны вызвалілі Мінск, Віцебск, Оршу, Барысаў, Ліду, Вільнюс.
Загінуў ва Ўсходняй Прусіі 18 лютага 1945 года. Генерал быў пахаваны ў Вільнюсе. У 1997 годзе яго астанкі, па патрабаванню літоўскіх улад, былі вывезены з Вільнюса і перапахаваны ў Маскве, а помнік яму пастаўлены ў Варонежы. У Беларусі пра генерала памятаюць. Яго імя носяць вуліцы ў Мінску, Брэсце, Лідзе і іншых гарадах.
Прачытаць пра генерала можна ў дылогіі беларускага пісьменніка І.Мележа ў рамане “Мінскі напрамак”.