gallery/публикация1

На старонцы прадстаўлены вершы аб Ганненскім кірмашы, напісаныя паэтамі Зэльвеншчыны, гасцямі свята, а таксама славутымі пісьменнікамі ў розныя гады і часы: Вілесавай А., Войтка І., Галаскокам А., Гарнастая Ю., Голуба Ю., Данік І., Карозы А., Корневай А., Літвінчык А., Ляскевіч В., Лукашонак Л., Мазго Ул., Патаповіч С., Прызван С., Тарасік Г., Ханевіч А., Худзяева С., Чачота Я., Шматко Я.  Усе гэтыя творы друкаваліся ў раённай газеце “Праца” на літаратурнай старонцы “Зоры над Зальвянкай”.

Ала Вілесава
Ганненскі кірмаш

Сёння ў нашай Зэльве свята
І гасцей ў ёй багата.
Едуць усе ў пасёлак наш -
Сёння ж Ганненскі кірмаш!
Едуць у Зэльву мастакі,
Гандляры і спевакі,
Рыцары і каскадзёры
Выступаць тут будуць скора.
Прыме ўсіх пасёлак наш -
Сёння ж Ганненскі кірмаш.
Як прыгожая кабета,
У кветкі Зэльва зноў адзета.
І куды не паглядзі:
Паўсюль гандлёвыя рады.
А падворкі - вось дык дзіва!
Усе прываблівы на дзіва.
Куры тут і парсючкі,
Морква, бульба, кабачкі.
Агародніны ў дастатку,
Гаспадаркі ўсе ў парадку.
На паліцах - свежаніна,
І каўбасы, і вяндліна.
І духмяны каравай
Да спадобы вам - купляй!
І вітае пах шашлычны,
Па-над Зэльваю плыве
Са свініны, ялавічны,
Завітаць у карчму заве.
Ёсць пляцоўка мастакоў
І выставы ручнікоў.
Вось скульптура разьбяроў,
Там - прысмакі павароў.
Хочаш майстар-клас убачыць?
Да ўмельцаў завітай.
Тут ты знойдзеш
Самы лепшы і румяны каравай.
Там - ансамбаль “Калаж” іграе,
Тут - “Алюр” зноў выступае.
І да нас з альпійскіх гор
У госці завітаў “Вудвор”.
Усюды музыка і спевы -
Сёння ў нас на кірмашы
Знойдеш ўсё ты для душы.
Танцы, спевы - да світання.
А на плошчы, недзе тут
Будзе вечарам салют.

Ірына Войтка
Ганненскі кірмаш

А на Ганненскі кірмаш
Мы прыедзем не дарма ж.
Аб ім слава тут ідзе,
Бо такога больш нідзе
У Беларусі ўсё ж нямаш:
У Зэльве – Ганненскі кірмаш!
Дзеля гэтай весялосці
Адусюль прыедуць госці.
Коні збруяю звіняць,
Вазніцы велічна сядзяць.
А народныя майстры
Цудаў ладзяць – трыццаць тры!
Танцы, конкурсы, забавы –
Наш кірмаш гудзе на славу.
У Зэльве грымнулі музыкі –
На раёне ўчулі зыкі:
Бо з гісторыі вякоў
Ён прыйшоў да землякоў.
І вядома, не дарма ж,
Слаўны Ганненскі кірмаш,
Коні хай ляцяць галопам,
Загудзі на ўсю Еўропу!

Аляксей Галаскок
Кірмашовыя цуды

З краін далёкіх у Зэльву коні
Цягнулі цяжкія вазы.
Вязлі тавар праз весі, гоні,
Густыя, цёмныя лясы.
Сапегі гналі табуны
Гарачых коней і грывастых.
Ламавікі і скакуны
Дрыжалі скураю блішчастай.
Яны капыцілі зямлю.
Людзей іржаннем заклікалі,
І за каня - мару сваю -
Купцы, што мелі, аддавалі…
Быў слаўным Ганненскі кірмаш,
Вядомы доўгі час у свеце.
Хадзіў у тэатр продак наш,
З батлейкі цешыліся дзеці.
Мядзведзь ручны ўсіх весяліў
Паказваў пляшчуць як у далоні.
І як мужык дадому “плыў”
З карчмы па вуліцах Смаргоні.
Гітары плакалі,стагналі.
Бывала, рвалася струна.
Пыл танцам цыганы ўздымалі,
Спявалі песні давідна.
… Гады ляцяць, былое нішчаць:
На плошчы, дзе расла вярба,
Прабабку сёння моўчкі кліча,
Прыгожы помнік - жарабя…
***
Горад майстроў
вачамі Аляксея Галаскока

Незвычайны край зэльвенскі наш.
А якія ў ім выдатныя майстры!
Прыязджай на Ганненскі кірмаш.
Цуды-рэчы тут убачыш ты.
Вышыванка
Нітачкі тонкія і каляровыя
Дружаць з іголкай здаўна.
Не наглядзецца на кветкі вясновыя,
Пах іх чуваць з палатна.
Лозапляценне
Пруцік лазовы ў спрытныз руках
З “братам” сваім уладкаваўся.
Кошык з узорам на белых баках
Лёгкім, прыгожым удаўся.
Саломка
З саломы, падобнай бурштыну,
Птушка шчасця ў руках ажыла.
Частку сэрца свайго жанчына,
Не шкадуючы, ёй аддала.
З паперы
Возьмеш у рукі,
Глядзіш – і не верыш:
Як гэта можна зрабіць?
Быццам жывая
з кавалкаў паперы,
Вішня ля плоту стаіць.
Ганчарства
З гліны збанок круглабокі
Выляпіў важны ганчар.
Помняць нястомныя рукі
Дзедам пакінуты дар.
Ткацтва
Кросны лякочуць,
Жанчына стараецца
Выткаць прыгожы ручнік.
Пеўнікі сонцу на ім усміхаюцца,
Хмаркаў вядуць пералік.
Пра песні
Калі мы песні заспяваем,
Яны ляцяць з зямлі да неба.
У іх край любы ўслаўляем –
Ён нас гадуе,
корміць хлебам.

Юрый Гарнастай
Завітай ў Зэльву на кірмаш!

Завітай ў Зэльву на кірмаш!
Ёсць тавар тут замежны і наш.
Усё, чым слаўны край багаты,
Сёння купіце для хаты.
Бульба тут, мука і жыта,
Вёдры, бочкі і карыты,
Тут вяндлінкай пахне тлустай,
Там – адзенне на ўсе густы.
Хваліць кожны свой тавар.
- Госць, не адварочвай твар.
Ой, спадар, ты наш харошы,
Даставай з кішэні грошы.
І гуляй па кірмашы.
Весяліся ад душы.
Бач, з прадуктамі рады
Так і клічуць маладых.
Прыпыніся, скаштуй мёд,
Каўтні піва, што як лёд.
І павер, брат, штохвіліны
Будуць цешыць успаміны.
 

Юрка Голуб
Стары торг у Зэльве

На тых дарогах і сляды,
І ўспаміны ў пыльным зеллі.
Здалёк купцоў склікала Зэльва:
З гарачай Турцыі,
Як з Ельні,
Абозы рыпалі сюды.
Наўкол пішчала і раўло,
І стража сытая сіпела,
Калі карэце на крыло
Ступаў размашыста Сапега.
Вушамі стрыглі жарабкі,
Ляцелі гузікі і лейцы.
А ён вірыў, уласны Лейпцыг,
Дзе свой тавар і жарабкі.
А вока прагнае ў купца!
Еўропа ў скрынкі заглядала.
Тавар з прыцмокам выбірала –
Калі што вартае – то цап!
Падвальчык пані Велабрыньскай
Прымусіць пець – не гараваць,
Пакуль кішэнь у стане брынькаць
І ў стане ўзняцца галава.
І тлустай крамніцы даходня,
Ой, хітравокая карчма!
Каго выкідвала старчма,
Каго – выводзіла лагодна…
Ды торг да хмельнага канца,
І цыганы прапалі недзе.
І пад дугой вясёлкі едзе
Дастатак святам з-пад вянца.
Сядзіць мінулае на медзі,
Няўтульна кіпцікам арла:
То не ў прытулку гандляра,
Дзе жонка сквапная, як ведзьма.
І мы не хвалімся дарэмна:
Для нас і неба, і нарог.
І хоць жа быў гандляр нядрэнны
Мужык урэшце перамог.

Ірына Данік
Свята

Дзень добры, свята - Ганненскі кірмаш.
Вітаем вас, шаноўныя зальвяне.
Усё пасуе - дзень, надвор’е, стаж.
Усмешкі сэрцаў і нябёсаў ззянне.
Нямала тут прыехала людзей
Купіць, прадаць, сустрэцца з землякамі.
Бо толькі ў Зэльве можна, як нідзе,
Адчуць сябе з мінулым сваякамі.
Над плошчай льецца музыка жыцця,
Віруе свята вуліцамі Зэльвы.
І гэта ўсё сягоння - як працяг
Сапегаў справы, польскай каралевы.
Магнатаў з Рыгі і паноў з Літвы,
Купцоў замежных, што плылі з Усходу.
Якія для Зальвянкі - як браты…
О, колькі тут віталася народу!
А колькі коней з імі адплыло?
Іх прадавалі недзе табунамі.
І гэта ўсё мінулае - было
І гэта сёння засталося з намі!
Дык будзем, людзі, свята святкаваць,
Каб аж пачулі ў замежжы гуслі.
І радавацца святу, і спяваць.
І жыць на вольнай, роднай Беларусі!
***
А на нашым кірмашы
А на нашым кірмашы
Столькі коней на шашы:
Сытыя, рухавыя,
Ды якія спраўныя.
У фурманках, у вазах,
У прыгожых кутасах
Іскры высякаюць,
Дзетак забаўляюць.
Мо праедземся разок,
Сядзем цесна на вазок.
Хай нас конік возіць
На прыгожым возе.
***
Запрашаем усіх, калі ласка,
Не забудзьце купіць ці прадаць -
Бо сягоння кірмаш, нібы казка:
Ёсць што выбраць і што паказаць.
Для дарослых - сур”ёзныя рэчы,
А для дзетак - забавы і смех.
Што жадаеце?
Будзе дарэчы - нашых песень і музыкі мех.
Бо прыехалі з Мінска артысты,
А экзотыка - аж з-за мяжы.
І спартсмены тут, і гумарысты,
Нават мячык на поле бяжыць.
Колькі радасці - бубен, гармонік
Запрашаюць усіх танцаваць.
І падняўся на заднія конік
Каб пад музыку шчасця спяваць.

Ганненскі кірмаш
У нас сягодня свята,
Якое з даўніх пор
Усіх цягнула з хатаў
На Зэльвенскі прастор.
Спяшаліся сяляне, мяшчане і паны
Сустрэць у Зэльве ранне
Пад родныя званы.
Багаты ты, ці бедны,
Усіх чакаў тавар.
Чырвонец, грошык медны
Паказваў людзям твар.
Куплялі, прадавалі,
Абменьвалі на соль.
Ну, а пасля гулялі
і коўталі расол.
У нас такое свята,
Якое з даўніны!
І не забудзе дата
Ні коней, ні цаны.
Цяпер паўсюль машыны
Бліскучыя імчаць
А конікі Айчыны
У скверыку стаяць.

І мінулае з намі гаворыць
ХVІІІ век. Старажытная Зэльва.
Двор заезны… Тэатр… Знакаміты кірмаш…
І шырокая вуліца… Справа і злева –
Лаўкі ўсе мураваныя – свецяцца аж.
На ўзгорку касцёл. Звон каціўся далёка,
Аж да Чорнага мора па хвалях ляцеў
І купцоў іншаземных з усходу галёкаў –
Прыплывалі здалёк, хто ў Зэльву хацеў.
А Зальвянка была паўнаводнаю рэчкай:
Параходы, паромы і баржы плылі.
Адчынялася ўсім цудадзейнае вечка –
Ах, якія тут коні спрадвеку былі!
Толькі лясне падкова жалезам па бруку –
Нібы золата ў шапку Сапегі ляціць…
І той слаўны кірмаш нам працягвае руку
Сапраўды беларускае нешта купіць.
Бач, які небакрай па-над Зэльвенскім морам:
Недзе коні пасуцца ў зялёных лугах,
І мінулае з намі сучасна гаворыць,
Што не згінуў той дзень, калі свеціцца шлях.

Алена Кароза
Запрасіце сябра на кірмаш

Ці былі вы ў Зэльве на рацэ Зальвянцы?
Што? Нагоды, кажаце, нямаш?
Тады завітайце, там сёння адкрыецца
Старажытны Ганненскі кірмаш.
Слава аб ім птушкаю ў веку васемнаццатым
Разляталася сярод людзей.
Зэльва была цэнтрам, а можа й арэнаю,
Торгу, дагавораў і падзей.
Тут Яблонскі з Міншчыны і Клапцэвіч з Вільні
Спрытна конны торг штогод вялі.
Капітан Качынскі і Айчык Шумінскі
Ладна Зэльве прыбылі далі.
Тут крышталь з Венецыі і дыван персідскі
Выбіраў, хто грошай многа меў.
Хто ж пустой кішэняю ды з жывой цікавасцю
З зайздрасцю на гандляроў глядзеў.
Прадавалі жыта, дзёгаць, футра, бочкі,
А рамеснікі – фігур літых.
І прыбытак з кірмашу, як сведчаць запісы,
Склаў дваццаць тысяч залатых.
Былі купцы расейскія, літоўскія, латышскія,
І заязджалі нават прусакі.
Кантракты тут падпісвалі, з арэндай дамаўляліся
Пра дагаворы з лёгкае рукі.
Сяляне з бліжніх вёсачак, каб неяк абарот зрабіць,
Вазілі коньмі жыта прадаваць.
Багатыя ж з дукатамі і адпаведным запытам
Маглі й фальварак у арэнду ўзяць.
Тут скамарохі з бубнамі і цыганы з мядзведзямі
Стараліся настрой усім узняць.
Тут плакалі, смяяліся, з радзінаю страчаліся
І гутарку ўмелі падтрымаць.
Усё гэта й сёння ўспомніцца,
хай Зэльва людам поўніцца,
І нат, калі нагоды мо нямаш,
Збяры даляры й рублікі –
І падтрымай ты публіку.
Няхай віруе Ганненскі кірмаш!
Няхай жывуць традыцыі і спяць нашы амбіцыі,
Што мы жывём ў камп’ютарны ўжо час.
Вазьміце вы мабільнікі, пашліце эсэмэсачку
І запрасіце сябра на кірмаш.

 

Брэнд Зэльвы – Ганненскі кірмаш
Малая Зэльва ў час далёкі
Сваёю веліччу слыла,
Бо канкурэнткай у справах торгу
Самому Лейпцыгу была.
Купцы з Заходу і Усходу
Сюды давозілі тавар.
Гаспадары стваралі ўмовы,
Свяціўся ўсмешкаю іх твар.
Тут таргавалі і спявалі,
Куплялі коней, дываны.
Акцёры публіку смяшылі
Лёс “вызначылі” цыганы.
Ды з цягам часу зменаў многа.
Застылі кірмашу рады.
Загады гучныя Сапегаў
Ужо не даводзілі сюды.
Арэндаю купца Фонлейба
Ужо славы не вярнуць назад.
І ў дзевятнаццатым стагоддзі
Кірмаш прыйшоў у заняпад.
Але нашчадкі адрадзілі
Традыцыі сівых вякоў.
І на кірмаш зноў запрасілі
З усіх куточкаў землякоў.
Цяпер сваяк, зямоляк, знаёмы
І нават іншаземны госць
Заходзь і будзь сабе, як дома
На кірмашы для ўсіх усё ёсць.
Не так даўно кірмаш на Ганку
Прыгожы, гучны старт пачуў
І па- сучаснаму багаты
Сапраўдным брэндам Зэльвы стаў.
Набраў разгон, віруе ў славе
І хай праз многія гады
Квітнее моцай аднаўлення
І застаецца маладым.

 

Алесь Корнеў
“Паехаў дзедка на Анненскі кірмаш”
Бабка, дзеда, дзеда варушы!
Людзі ўжо даўно на кірмашы!
Значыць, будзе лепшы гандаль іхні.
“Уставай, дзядулечка, не дрыхні,
Уставай, пляшывенькі, і марш
На славуты Анненскі кірмаш!”
Супакойся, Ганна, адвязу
Парсюкоў, кароўку і казу.
І вось дзед прыехаў на падводзе,
Растварыўся ў шуме і ў народзе,
Прадае кароўку-чарнаброўку.
Толькі ж гэтай збэшчанай рагулі
Хочацца не на такія гулі –
Рвецца ялаўка да мужыка,
Што паблізу прадае быка.
Падышлі два дужых пацаны
І прадаў яе… за паўцаны.
А ў казы вісеў касмыль бародкі,
А ў казы чамусьці хвост кароткі.
Мужыкі смяюцца: “Мода-міні!
Сораму не мае і ў паміне!”
Скінуў дзед цану аж на палову
І прадаў яе, як і карову.
Засталіся толькі парасяты.
Зараз дзед ужо – гандляр заўзяты!
Таргаваўся ўпарта, і яны
Прадаліся ўсе за паўцаны.
Дзед на белы свет глядзеў шчасліва:
Грошы ёсць, дык як не выпіць піва.
А за продаж ялаўкі-кароўкі
Грэшна не пакаштаваць зуброўкі,
І за парсюкоў, і за казу…
П’яны дзед ажно змахнуў слязу.
Але ўспомніў і паспеў для ўнучкі
Ўсе купіць замежныя анучкі.
І для сына, для Ямелькі
Кінуў у кішэню карамелькі,
А для меньшай Галькі і для Веркі –
У фальзе сярэбранай цукеркі.
Для Марыны і Алексы
Выбраў свежанькія кексы.
“А для бабкі міленькае мушу… -
І купляе Ваньку-ўстаньку з плюшу. –
Хай і б’е яго, і абдымае,
І на працу ўранку падымае”.
Распусціў дзед грошыкі ўсе разам
І дамоў вяртаецца “пад газам”.
Час ад часу коўтае з бутэлькі,
Ды за шчокі пхае карамелькі.
Ледзь пляцецца конік па шашы –
Мала еў аўса на кірмашы.
Можа б дзед яшчэ крыху купіў,
Каб напояў зваблівых не піў.
Дый таму меў гандаль шмат заганы,
Што быў Анненскі кірмаш без Ганны.

Святлана Літвінчык
Ганненскі кірмаш

З вякоў мінулых дайшоў да нас
Сапегаў Ганненскі кірмаш.
З мясцінаў розных купцы ішлі,
На продаж коней яны вялі.
Француз і немец тут пабываў,
І італьянец каня купляў.
І расіянін хадзіў не раз –
Быў даспадобы ўсім кірмаш.
Гудзеў кірмаш, як людское мора,
І адступалі нуда і гора,
Бадай, міналі хваробы й скука.
Гулялі ўсе: дзяды і ўнукі!
Аднак хапала зяльвянам спраў,
Бо кожны двор тут гасцей вітаў:
Купцоў, артыстаў, цыган з мядзведзем
І ўсіх, хто ў Зэльву яшчэ прыедзе.
Аж цэлы месяц музыкі йгралі,
Не толькі коней тут прадавалі
Па сто і болей зараз у дзень…
Дагэтуль слава аб тым ідзе!
Кірмаш вялікі – вяліка й слава,
Па ўсёй Еўропе яна гучала.
І толькі Лейпцыгу ён саступаў,
А болей роўных кірмаш не знаў!
…Прайшлі стагоддзі, вякі мінаюць,
Ды пра кірмаш не забываюць.
Гудзе на плошчы ў жніўні свята.
Страчае Зэльва, чым ёсць багата!
Іграй, музыка! Гуляйце, людзі!
Хай свята ў Зэльве шчаслівым будзе!

Ольга Лескевич

Анненская ярмарка лихая
Следуя традициям столетий
И советам прадедов-дедов,
Возродили мы, потомков дети,
Чудо, всем понятное без слов.
Анненская ярмарка лихая,
Ты столетье на земле царила,
Зельву нашу в мире прославляла,
Праздник людям ты всегда дарила.
Вот невольно я глаза закрою,
И как будто наяву,
Вижу, как несутся удалые кони,
И я в этом столетии живу.
Вижу: князь богатый и красивый
Низко в пояс кланяется мне
Ну а я, лукавая, улыбнусь игриво
И умчусь куда-то на лихом коне.
…Эх вы, кони, вороные птицы,
Радостные грезы и мечты.
В памяти, как сказка, прошлое промчится,
Заметая за собой следы.
Пережив двадцатое столетье,
Ярмарка вернулась в Зельву вновь.
Здесь аттракционы, музыка и песни,
Смех, веселье, радость и любовь.
Славься, Зельва, милая, родная,
Ярмарки веселой суетой,
С каждым годом ярче расцветая,
Над родимой нашею землей.

Ехаў дзедка на кірмаш
(байка)
У старажытнай Беларусі,
Дзе гняздзіўся дзікі бусел,
Ды на зэльвенскай зямлі
Жыў дзядок у адным сяле.
Даляцела туды чутка,
Што кірмаш Ганненскі хутка.
Ўсіх склікае ды гукае,
Таргавацца запрашае,
Хто чым можа, хто што мае.
Караблі ракой плывуць
Ды тавар такі вязуць,
Што ні здумаць, ні згадаць
І ні ў казцы расказаць!
Ну, а наш дзядок Мікола
Тых дзівос не знаў ніколі,
Трэба ж на іх паўглядацца,
Ды ў дурнях не застацца.
Запрагае дзед кабылу
Па мянушцы “Сіўкаміла”,
Ды накладвае ў вазок
Сала, яйкі, хлеб, мядок,
Курак, гуску, парасятак,
Рэпы можа дзе з дзясятак.
Паглядзеў на воз – ды кажа:
- Хай жыве радзіма наша,
На вазку ўсяго хапае,
Добра жыць у шчодрым краі.
Ды й паехаў…
Жонка ў крык:
- Ты сябе глядзі, стары!
А яму няма бяды –
Хопіць ежы і вады,
А да Зэльвы недалеча –
Ціха едзе наш старэча.
Едзе, зоркі разглядае,
На дарогу паглядае.
Вось і Зэльвы аганькі
Зіхацяць, як светлякі.
Смех, вяселле, гоман, рух –
Тут жыве кірмашны дух.
Хто тавары расстаўляе,
Хто з дзяўчатамі гуляе.
Ноч, а светла, нібы ў дзень
Свет кастрышча гоніць цень.
Хутка раніца настала,
Яшчэ болей людна стала.
Дзівіцца дзядок навокал,
Не акінуць плошчу вокам –
Розныя вакол тавары.
Вось прасы ды самавары,
Там – пярсіцкае сукно,
На кафтаны валакно.
Вось – індусы ў чалмах,
Твары чорныя, аж страх!
Коні ўсіх парод, масцей
З самых розных валасцей.
Ну, і наш дзядок рухавы
Добра знае сваю справу:
Тут няма калі зяваць,
Трэба спрытна гандляваць.
- Гэй, паніч, не мінай,
Парася сабе купляй,
Вазьмі яйкі ды мядок,
Сала смачнага шматок.
- Гэй, прыгожая паненка,
Купі паркаль на сукенку!
Увесь тавар прадаў Мікола,
Задаволен, як ніколі.
Накупляў гасцінцаў дочкам,
Унукам, жонцы ды сыночкам.
Напаіў сваю кабылу,
Выцер рукі, твар ад пылу,
На царкву перахрысціўся
І дамоў у шлях пусціўся.
- Што ж, - сказаў ён ад душы, -
Добра тут, на кірмашы.
Пакуль рух такі кіпіць,
Наша Зэльва будзе жыць.
 

Лілія Лукашонак
Багатае мінулае

З часоў даўніх князь Сапега
Ганненскі кірмаш адкрыў,
Які праславіў Зэльву нашу
І ёй вядомасць падарыў.
Век XVIII - адметны -
Задумка князя ўдалася,
Бо стаў кірмаш адзін з найбольшых,
Тут мара гандляроў збылася.
Гудзеў кірмаш аж цэлы месяц!
З Еўропы ехалі купцы
Найбольш тавар на рэдкасць цэнны
Каханай жонцы ці дачцы.
У продажы тавар быў розны:
Зерне, мёд, нават кашы.
Прыдбаць яго стараўся кожны
На цэлы год як не кажы.
Як выклікалі захапленне
Сапегаўскія скакуны

Ім роўны быў - мо толькі вецер,
Калі праносілісь яны.
І, не шкадуючы дукатаў,
Купляў паляк каня тады,
А немцы, нават расіяне
Плацілі золатам заўжды.
Смех, весялосць стаяць навокал,
Калі з’яўлялісь цыганы.
І песняй, танцамі, гаданнем
Маглі падняць настрой яны.
Прайшлі вякі. І, як калісці,
Кірмаш віруе і для нас.
На ім тавар таксама розны,
І ўсе купляюць пра запас.
Тут весялосць і гандаль коньмі,
Выстава “Горада майстроў”.
І тэатральным прадстаўленнем
Турыстаў здзівяць, жыхароў.
Збірай, кірмаш, як і заўсёды
Для добрых помыслаў гасцей,
Каб аб мінулым нашай Зэльвы
Нашчадкі думалі часцей.
***
Як калісьці
Названы ў гонар святой Ганны,
Збіраў у Зэльве ўсіх кірмаш,
Наўкол цясніліся павозкі
І не злічыць было паклаж.
Абутак, вопратка, прадукты,
Мастацтва вырабы былі.
І трацілі ўвесь год зяльвяне
Ўсё, што за месяц нажылі.
Купцы з’язджаліся са свету,
Таварам ведалі цану.
Здзіўляў кірмаш сваім размахам
Турчанку, мабыць, не адну.
У восемнаццатым стагоддзі
Кірмаш той заснаваны быў.
Праз трыста год, лічы, народ наш,
Традыцыі яго ўзрадзіў.
У тэатральным прадстаўленні
Бы акунаешся ў той час:
Павозкі, коні і адзенне –
Усё тут зроблена для нас.
І вабяць да сябе падворкі,
Выставы розных ручнікоў.
Пра беларускую адметнасць
Напомніць колер васількоў.
Віруй, кірмаш, усім на радасць,
Штогод збірай сюды сяброў
Хай славу Зэльвы зноў пацвердзяць
Нашчадкі даўніх гандляроў!

Уладзімір Мазго
Вяртанне Вялікага Ганненскага кірмашу

Рэальнасць,
Прагнаўшы міраж,
На змену сумненням прыходзіць:
Вяртаецца ў Зэльву кірмаш
З далёкіх мінулых стагоддзяў.
З шыкоўнай карэты сышоў,
На плошчу спяшаецца пехам,
Каб лепшы адкрыць з кірмашоў,
Што Ганненскім клічуць,
Сапега.
Дзябёлы,
Як бульбы капец,
Рахманы,
Як конь зацугляны,
Стаіць разамлелы купец
І строіць багатыя планы.
Гандляр, перагрэты,
Скрывіў
Ад спёкі асмаглыя губы –
Усмешкай сагрэў краявід
У знак паспяховай рахубы.
Віруе кірмаш і гудзе.
Шчыруюць і людзі,
І коні…
Не ўчуеш такое
Нідзе,
Не ўбачыш такога
Ніколі.
Глыбока ўзараўшы пласты
Стагоддзяў,
Там конік з разбегу
У зэльвенскім скверы застыў,
Чакаючы князя Сапегу.
***
Вязе “Радзіміч” на радзіму..
Вязе “Радзіміч” на радзіму,
Прасуе коламі шашу.
Як птушкі з выраю,
Ляцім мы,
Каб хоць паспець да кірмашу.
У нас адвечная праграма:
Ахоўваць
Продкаў карані.
Байніцы Сынкавіцкага храма
Маўкліва моляць:
“Барані!”.
Тут можна з вечнасцю сустрэцца,
Што з даўнім сябрам,
Твар у твар.
Як звон царкоўны,
Б’ецца сэрца,
Бо споведзь слухае
Абшар.
РанейІ ў будні, і ў нядзелі -
У гонар Ганны прасвятой
У Зэльве кірмашы гудзелі
І запрашалі на пастой.
Вякі ці коні праляцелі
За далягляд на вадапой?..
Вязе “Радзіміч” на радзіму,
Прасуе коламі шашу.
Як птушкі з выраю,
Ляцім мы,
Каб хоць паспець да кірмашу.
***
У часе векапомным
У Князеве быў князь,
А коні –
каля Конны.
Рве згадка канавязь
У часе векапомным.
На Зэльвенскі кірмаш
Імчацца тыя коні,
А можа, -
іх міраж,
Які ты не дагоніш.
Гушчар аперазаў
Цябе,
нібыта сына,
Сцяжынай партызан,
Грамотнаю часінай.
Каб ты адчуў,
наноў
Народжаны нібыта,
Што не дарэмна кроў
Тут прашчураў праліта.

Адам Міцкевіч
Мешка, князь Навагрудка

(урывак з паэмы)
…Або як дзеці Іо, якім пухлыя ножкі нятонкія
Звыклы мужык, пазвязаўшы ў тугія пастронкі,
Гучных не чуючы скаргаў і чулых уздыханняў,
Ў Зэльву ці ў Мір
на таргі валачэ на саломе ў санях;
Так і Мамай свій звязаны палон і багаццяў
Грамады
З жэрабем згодна дзяліў
між сваіх пераможных намадаў.

Святлана Патаповіч
У чаканні знакавай падзеі

Вялікі Ганненскі кірмаш:
Усе шляхі вядуць у Зэльву.
Тут кожны дом у пэўны час
У чаканні знакавай падзеі.
З усёй Еўропы тут майстры
Сваёю ганарацца справай…
Тут госць у кожнага ў двары,
Тут ладзяць конныя забавы.
Гаворка розная гучыць:
Аўстрыйцы, немцы і палякі,
Француз на свой манер і лад
Ў карчме кабетам робіць знакі.
Віруе, круціцца кірмаш
З ліхвой багаты на падзеі.
Вялікі Ганненскі кірмаш –
Вялікі гонар для Сапегаў.
***
Над Зальвянкай ляглі туманы,
Павярнулася сонца на восень.
Але помняць сівыя яе берагі
Той кірмаш, які жнівень прыносіць.
Як збіраліся з розных краін
Гандляры, спадары і вяльможы,
Як купцы ліха гандаль вялі,
Прадавалі і коней і збожжа.
Шчыравалі, гудзелі рады,
Састаўлялі дамовы, прамовы.
Князь Сапега з удалай рукі
Кіраваў кірмашом адмыслова.
Час бяжыць, патанаюць вякі
У цёмных водах імклівай Зальвянкі.
І як памяць пра вас, землякі,
Ладзім зноў мы кірмаш на Зальвянцы.

Станіслава Прызван
Кіпіць, віруе

Гандаль у Зэльве
Завітаў кірмаш да нас
Мо па асфальце ці па глебе
Зышоўся люд на пэўны час.
Тут можна
Ўсе набыць за грошы,
Што сэрцу люба і вачам
І з самай раніцы да ночы
Прыбытак ёсць гаспадарам
Там пахне
Шашлычок, каўбаска.
Тут булкі свежыя даюць
І збіцень пышны на заквасцы,
І вось румяны смачны гусь
У другім канцы
Трасуць тканіны.
Прыкрасы розныя да іх.
Парады, модныя навіны
Гучаць для кожнага і ўсіх.
У гэтай лаўцы - сувеніры
Ўсе для дарослых і дзяцей.
Сустрэнуць вас
З усмешкай шчырай
Прыходзьце як мага хутчэй.
А на эстрадзе -
Госці з Мінска.
Чароўна музыка гучыць.
А вось знаёмая артыстка
Пяе прыгожа ад душы.
Святкуем сёння,
Заўтра - праца.
І так ідзе жыццё ў нас.
Нам трэба жыць,
Як дзень астатні.
А пакахаць.
Як ў першы раз.
Кахання, шчасця, дабрабыту
Жадаю кожнаму я з вас.
І з сэрцам
Да людзей адкрытым -
Да пабачэння, у добры час.
 

Галина Тарасик
Анненский “кирмаш”

Ах, этот Анненский “кирмаш”
Купцы из Швеции и Дании!
Не чья-то выдумка и блажь,-
Традиция у Зельвы славная.
И шире - ширь, и выше - высь
На местечковых узких улицах.
Корчем - семнадцать. Веселись!
На ярмарке не модно хмуриться!
Приезжие, продав овёс,
Монетами в карманах бряцали.
Народ веселье в «залу» нёс,
И лихо занимался танцами.
Мануфактура и вино,
Металл, стекло и даже сладости…
Но соглашались все в одном,
Что лошади здесь больно славные.
С таких картины бы писать
(И те бы стоили недешево)
Как тут не верить в чудеса,
Когда на кон полцарства брошено.
А ярмарка входила в раж,
Как будто знала все заранее…
Ах, этот Анненский «кирмаш»,
Былых веков воспоминания!

На Анненском кирмаше
Снимайте мерку, шейте всем кашули,
Нас Анненский кирмаш не разорит…
А дождь лил слёзы, как ребенок, шумно,
И мок национальный колорит.
Здесь елись пироги и караваи,
И вяленая рыба, и шашлык.
Горячие блины хватались нами,
В желудке исчезая в тот же миг.
Здесь продавались трикотаж известный,
Постельное бельё и пояса.
У сувенирных лавок было тесно,
Да так, что удивлялись небеса.
Здесь пел «Аллюр» и «Прымакі» гуляли,
И танцевала группа «Гарем-шоу».
Всем миром со всем миром торговали
И отдыхали тоже хорошо.
Взорвалось небо ярким фейерверком,
И долго спать не мог посёлок наш.
Мы – эхо восемнадцатого века
И будем помнить Анненский кирмаш.

На подворьях у гостеприимных хозяев
(картинки из Анненской ярмарки)
Заходите и любуйтесь!
Чудеса-то не из сказки!
Сами творческими будьте,
Применяйте все подсказки.
Куклы из тюков соломы,
Аист, как живой, на крыше,
Пёсик сторожит у дома –
Всё здесь красотою дышит.
Эти творческие планы
Родились у звонкой хаты.
На подворье Николая
По фамилии Букатый.
А в беседке из Голынки
На скамейке баба с дедом
Восседают на холстинке,
Рядом – коник-непоседа.
Разноцветный виснет мостик
Через озерцо с водою,
И зовут хозяйки в гости,
Щедро делятся едою.
На бородичском подворье –
Рушники и вязь салфеток
Стол богатый (кто тут спорит),
Композиции из кветак.
Получили все дипломы,
Кто подворья те придумал,
За скульптуры из соломы
И за тонкий вкус и юмор.
 

Ангеліна Ханевіч
Гукае Ганненскі кірмаш:

“Спяшайцеся на свята,
Тут будзе усё на выбар ваш –
Цікавага багата!”.
Музыкі з розных гарадоў
Іграюць, не стамляюцца,
Прысмакі ў некалькі радоў –
Аж вочы разбягаюцца!
І расцвіце цудоўны сад,
Як у жывой прыродзе,
Бо фарбы выйшлі на парад
У цыганскім карагодзе.
Артысты прыбылі сюды
І з Польшы, і з Палесся:
Песні звіняць на ўсе лады,
Ляцяць у паднябессе.
Цяпер, як сотні год назад,
Знайшліся коні, збруя.
Сапега бачыць быў бы рад,
Як наш кірмаш віруе.
Майстры, народныя умельцы,
Кулібіны сучасныя
Пакінуць след у нашы сэрцы,
Бо вырабы іх класныя.
Ва ўсім тут бачыцца прагрэс
Тэхнічны, навуковы.
Кірмаш жыве, ён уваскрос,
Адзеўшыся ў абновы.
Каўбасы, мяса, булкі, мёд
У лаўках раскупляюцца.
І самі просяцца ў рот,
Бо цэны не кусаюцца.
Забаў і гульняў не злічыць,
Люд аб’яднаўся згодаю.
Тут можна толькі спалучыць
Здзіўленне з асалодаю.
 

Сяргей Худзяеў
Віруе Ганненскі кірмаш!

Як дзеўка маладая, Зэльва,
У строй святочны разадзета,
У скокі кінулася, збач!
І радасць распірае грудзі:
Нарэшце зноў у Зэльве людзі!
Гандлёвы люд і люд майстэрскі,
Артысты, мастакі і песні!
А танцы з ранку да ўпаду!
Сталы прысмакаў – ўсё да ладу.
На вуліцах, як гонар, коні!
Ляйчыны ўзяўшы ў далоні,
На брычкі сеўшы і ў вазы,
Кіруюць годна мужыкі.
На плошчы, гляньце – сам Сапега!
Указ чытае гэта ж трэба.
Сапега хто? – Ён хлопец наш!
Узяў прывілею на кірмаш!
Заходзьце, госці дарагія,
І маладыя, і старыя!
Усім вам месца тут выстачыць,
Ёсць выпіць, закусіць, патанчыць,
І для гандлёвых перамоў
Мы маем некалькі сталоў.
Прыходзьце, прылятайце, едзьце.
Гандлюйце ды купляйце, верце –
Усё, што робім, усё – ад сэрца,
Усё, што робім, усё – для вас,
Шчыруе Ганненскі кірмаш!

Ян Чачот
Свіцязь

урывак з паэмы
…Са слаўнае Зэльвы спяшае дадому
Купец, распрадаўшы тавары,
Вязе з кірмашу па дарозе знаёмай
Дукаты свае і талеры.
Усё тое збыў, што скупіў перад гэтым
У Свіцязі і наваколлі.
Вязе ён гасцінцы для жонкі, для дзетак,
Шчаслівы такі, як ніколі.
За ім, за купцом тым, яшчэ тры падводы
З усякім нятанным таварам.
Схіляецца сонейка ўжо да заходу,
Крывавым паблісквае жарам.
Дзесь блізка ўжо й Свіцязь,
купца родны горад –
Пасвіствае, едзе вясёла.
Ды раптам на гладкай дарозе –
вось гора! –
У возе зламалася кола…

Яніна Шматко
Кірмаш Зэльву будзіць

Шкадаванне па былым
Сёння недарэчы,
Бо на плошчы нас чакае
З кірмашом сустрэча.
Зноў пасёлак наш гудзе,
Госці прыбываюць
Як і шмат гадоў таму,
Зэльву праслаўляюць.
…І ўваскрэсне прад табой
Век даўно мінулы,
Сам Сапега прывітае
Прамовай прачулай.
Раскладуць свае тавары
Гандляры-гандлярачкі,
А найміты-зазывалы
Створаць імідж казачны.
А тавараў тых наўкола –
Ах, мой Божа мілы! –
У 18-м стагоддзі нават і не снілі.
Шкада толькі, што не коней
Прадаюць-купляюць,
Што табуншчыкі ў Зэльву
Коней не ганяюць.
(Ўсё ж без коней наш кірмаш
Мы не ўяўляем
І на міні-іпадроме
Шчыра іх вітаем)
На пляцоўку мастакоў
Калі завітаеш,-
Сапяжанкі галярэю
Пэўна ўзгадаеш.
…Словам, часу для тугі
У цябе не будзе.
Дык спяшайся, дарагі:
Кірмаш Зэльву будзіць.