Государственное учреждение культуры

"Зельвенская районная библиотека"

231940, Гродненская область, г.п. Зельва, ул. Советская, д. 34
 

1997 год - вершы сталі песнямі


Цяжка падлічыць, якая колькасць вершаў нашага земляка паэта Уладзіміра Мазго пакладзена беларускімі кампазітарамі на музыку. Гэта вялікае прызнанне майстэрства паэта.
Прадстаўляючы творчасць Уладзіміра Мазго, на вечары сустрэчы з землякамі вучні Зэльвенскай СШ №2 прачыталі нізку яго вершаў, успаміны пра Ларысу Геніюш і прысвечаныя яго роднай вёсцы Бярэжкі.
Уладзімір Мінавіч прызнаўся, што быў узрушаны такой шчырай цікавасцю землякоў да яго творчасці. Наш госць расказаў аб дзяржаўным выдавецтве “Юнацтва”, у якім ён працуе дванаццаць гадоў. За гады працы ён адрэдагаваў 98 кніг для моладзі і юнацтва. Усяго ж за шаснаццаць гадоў існавання выдавецтва “Юнацтва” агульным тыражом выйшла 155 мільёнаў экзэмпляраў кніг, у тым ліку наступныя серыі “Бібліятэка дзіцячай літаратуры”, “Бібліятэка замежнай літаратуры” у трыццаці тэмах і шэраг іншых.
Паэт падзяліўся ўражаннямі ад сустрэч з Піменам Панчанка, падзякаваўсваім зэльвенскім настаўнікам.
У якасці сюрпрыза для яго была падрыхтавана прэм’ера песні “Вяртанне” на яго верш. Музыку напісаў выкладчык мясцовай музычнай школы Аляксандр Сямёнчык, а былая салістка ансамбля “Русічы”, які быў папулярны ў 60-я гады Станіслава Прызван выканала песню.
Бібліятэкар Зэльвенскай СШ №2 Я. Л. Шматко прачытала сваё вершаванае прысвячэнне паэту.
Уладзімір Мазго прачытаў свае вершы. Пяць кніг паэзіі – гэта вынік творчага пошуку, душэўнага парыву і натхнення.

Госць Сакавін - 1997

Уладзімір Мазго