gallery/1461140621detskaya
gallery/electkatal
gallery/poeziya

Шмат шчаслівых момантаў звязвае чалавека з месцам, дзе ён нарадзіўся і вырас, дзе спазнаў «урокі першых гадоў». Родны край і людзі, якія яго насяляюць, непаўторны воблік роднай прыроды - усё гэта, праходзячы праз свядомасць, становіцца часткай чалавечага лесу.

Літаратурнае краязнаўства даўно стала адным з прыярытэтных напрамкаў у рабоце бібліятэк Зэльвенскага раёна. Лёс і творчы шлях многіх аўтараў звязаны з Зэльвеншчынай – хтосьці тут нарадзіўся, хтосьці жыў, хтосьці тварыў. Гэта тым больш цікава, бо гісторыя літаратурнай Зэльвеншчыны знаходзіцца ў пастаянным развіцці. На змену вядомым імёнам прыходзяць новыя, папаўняецца сузор'е літаратараў, расце колькасць аўтарскіх зборнікаў. 

Мы прапануем наведаць раздзел, які пазнаёміць Вас з вядомымі на Зэльвеншчыне аўтарамі...

gallery/arnament_6
gallery/arnament_6

Валянцін Семяняка

Нарадзіўся ў 1963 годзе ў вёсцы Лыскава Пружанскага раёна. Вучыўся ў Цяглевіцкай СШ. Скончыў Гродзенскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Я.Купалы, акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 1985 года працаваў ў сістэме адукацыі Зэльвенскага раёна. З чэрвеня 2008 - намеснік старшыні Зэльвенскага райвыкан-кама. Вершы піша з 1974 года.

Друкаваўся ў газетах: "Праца", "Бераставіцкая газета", "ЛіМ", часопісе "Вопросы управления".

Спіс публікацый твораў (чытаць...)

 

Антаніна Хатэнка

Нарадзілася ў вёсцы Зенькаўцы Зэльвенскага раёна. Скончыла Беларускі Дзяржаўны ўніверсітэт (1982). Працавала ў выдавецтве "Народная асвета", навукова-метадычным цэнтры народнай творчасці Мінскай вобласці, беларускім фондзе культуры. Першай вядомай спробай паэзіі быў гімн гораду Пружаны. Аўтар кніг «Здзічэлае рэха вясны», «Чалавек на далоні Сусвету», «Тры грацыі», "Зніч крыжовых дарог" (1992 г.) і інш.

Вершы (чытаць...)

              (чытаць...)

              (чытаць...)

              (чытаць...)

              (чытаць...)

 

Ададурава Валянціна

Нарадзілася 9 студзеня 1941 года ў вёсцы Хадзявічы Слонімскага раёна. Скончыла філалагічны факультэт БДУ. Працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў Ялуцавіцкай і Елкаўскай сярэдніх школах Зэльвенскага раёна.

Першыя вершы надрукавла ў зэльвенскай раённай газеце "Праца" і ў "слонімскім весніку". Яе паэтычныя радкі былі апублікаваныя таксама ў зборніку паэтаў Гродзеншчыны "Краю мой Нёман" (1986), часопісах "Роднае слова", "Работніца і сялянка" і іншых рэспубліканскіх выданнях.

У 1994 годзе выдала ў Слоніме свой адзіны зборнік вершаў "Глыбінка".

Памерла ў 1995 годзе.

 

Аляксей Галаскок

Галаскок Аляксей Пятровіч нарадзіўся ў 1949 годзе ў в.Талалайкі Зэльвенскага раёна Ён быў трэцім дзіцем у сям'і. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 1 у г.Зэльва паступіў у Рыжскае вышэйшае камандна-інжынернае вучылішча імя маршала СССР Бірузова. Атрымаўшы дыплом і першае воінскае званне лейтэнанта, служыў у розных і часта вельмі аддаленых ад цывілізацыі кропках былога СССР у ракетных войсках стратэгічнага прызначэння. Пасля службы некаторы час выкладаў ваенныя дысцыпліны ў Рыжскім вышэйшым камандна-інжынерным вучылішчы імя маршала СССР Бірузова, якое ў свой час закончыў сам.

Звольніўся са службы ў запас у званні падпалкоўніка і разам з сям'ёй пераехаў на Ганцаўшчыну — на радзіму сваёй жонкі.

У гады службы Аляксей Галаскок займаўся сваім любімым заняткам — пісаў вершы, якія друкаваліся ў армейскіх газетах і мелі вялікі поспех у саслужыўцаў. Пісаў па-руску, а думалася па-беларуску, на мове, якую палюбіў з маленства, якую шанаваў і песціў.

Пасля дэмабілізацыі, жывучы на Ганцаўшчыне, пачаў пісаць толькі на роднай мове і дасягнуў у гэтым пэўнага плёну. Яго вершы змяшчаліся не толькі ў раённай газеце, але і ў рэспубліканскай перыёдыцы — газетах і часопісах. Некаторыя з іх пакладзены на музыку самадзейным ганцавіцкім кампа-зітарам Валерыем Марцінкевічам і з поспехам выконваюцца на сцэне.

Аляксей Галаскок — член Беларускага саюза пісьмен-нікаў. Ён аўтар зборнікаў паэзіі «He шкадуюць мяне мае вершы», «Я шчаслівы...», «Беларусь мая родная, мілая…», «Суд над сарокай» і іншых...

Вершы (чытаць...)

 

Аляксей Кавалевіч

Нарадзіўся 28 ліпеня 1929 года ў вёсцы Мілявічы астоўскага раёна ў сям'і  вясковага каваля. Закончыў Мілявіцкую пачатковую школу, затым Дзярэчынскую СШ.

У 1950 годзе паступіў у Гродзенскі педагагічны інстытут імя Я.Купалы, які закончыў ў 1954 годзе па спецыяльнасці выкладчык беларускай мовы і літаратуры. Выкладаў родную мову ў школах Воранаўскага раёна.

У 1963 годзе пераехаў у г.Міёры Віцебскай вобласці, дзе працаваў выкладчыкам роднай мовы ў Міёрскай СШ, інспектарам раёна, а з 1969 года і да выхаду на пенсію намеснікам рэдактара міёрскай райгазеты "Сцяг працы".

У 1995 годзе выйшаў з друку яго першы зборнік вершаў "Прыстанак", у 1996-м кніга нарысаў і замалёвак "Сустрэча праз гады", у 1997-м паэтычны зборнік "Прыгоды Дзеда Мароза і Снягурачкі на Міёршчыне", у 1998-м кніга нарысаў і замалёвак "Бацькоўскія карані", у 2000-м кніга "Волат на пустэчы", у 2002-м зборнік нарысаў, замалёвак і вершаў "Ах, мая Рэдакцыя!"

 

Уладзімір Мазго

Нарадзіўся 5 сакавіка 1959 г. у г.п. Зэльва Гарадзенскай вобласці ў сям'і рабочага.

У 1964-1968 гг. разам з бацькамі жыў у Сібіры. У 1976 г. паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (скончыў завочна ў 1985 г.). Служыў у Савецкай Арміі (1979-1981), быў карэспандэнтам шматтыражнай газеты «Інтэграл», выхавацелем у рабочым інтэрнаце, супрацоўнікам рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, загадчыкам рэдакцыі і выдавецтва "Юнацтва". Затым рэдактар выдавецтва “Мастацкая лiтаратура”. Зараз працуе намеснікам галоўнага рэдактара часопіса “Вясёлка”.

Першы верш "Дары восені" надрукаваў ў 1972 г. ў Зэльвенскай раённай газеце "Праца". Аўтар кніг паэзіі «Пад спеў крыніц» (1982), «Вершаліна» (1987), "Марафон" (1992), "Анёл нябесны" (2007), кніг вершаў для дзяцей «Калі спрачаюцца маланкі» (1989), "Смехапад" (1999), "Прыгоды мара-хода" (2002). Лаўрэат рэспубліканскіх тэлевізійных фестываляў эстраднай песні "Залатая ліра" і "Песню бярыце з сабою". Асобныя творы перакладаліся на рускую, украінскую, чувашскую, англійскую мовы. Жыве ў Мінску.

Вершы (чытаць...)

             (чытаць...)

             (чытаць...)

             (чытаць...)

             (чытаць...)

             (чытаць...)

             (чытаць...)

             (чытаць...)

 

Святлана Патаповіч

Нарадзілася ў 1964 г. ў вёсцы Залацеева, што на Зэльвеншчыне. Скончыла Залацееўскую базавую школу. Вучобу прадоўжыла ў Слонімскім медыцынскім вучылішчы.

Вершы пачала пісаць у 6-м класе. Друкавалася ў газетах "Праца", "Медыцынскі веснік", "Літаратура і мастацтва".

З 1982 года працуе медыцынскай сятрой у Зэльвенскай цэнтральнай раённай бальніцы. Жыве ў Зэльве.

 

Наталля Шматко

Нарадзілася ў Зэльве ў 1991 годзею Пісаць пачала рана. Раённая газета "Праца" друкуе яе вершы з 2000 года. Друкавалася ў "Гродзенскай праўдзе", калектыўным зборніку "Галасы" (2004), "Маладзёжным кур'еры".

 

Яніна Шматко

Шматко Яніна Людвікаўна нарадзілася ў 1947 ў в. Падбалоцце Зэльвенскага района. У 1960 г. скончыла Падбалоцкую базавую школу. У 1964 годзе скончыла Крамяніцкую сярэднюю школу. Пасля заканчэння Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М.Горкага (факультэт бібліятэказнаўства і бібліяграфіі) давялося працаваць і ў сельскай, і ў раённай бібліятэках. Самы працяглы перыяд працы –у СШ №2 г.п. Зэльва. У 2002 годзе Яніна Людвікаўна пайшла на заслужаны адпачынак.

Паэтычныя творы Яніны Людвікаўны спачатку гучалі толькі ў школе на святах і дома - для родных і блізкіх, затым яна пачала друкавацца на літаратурнай старонцы “Зоры над Зяльвянкай” у раённай газеце “Працы”, а з 2006 года стала яго кіраўніком. З – пад пяра Яніны Людвікаўны выходзяць творы рознай тэматыкі і жанраў: вершаваная аповесць “З жыцця роду маракоў”, вершы “Памяці бацькі”, “Зэльвенскія вёскі”. Ёсць у яе вершы пра Міхася Скоблу, Юрку Голуба, Валянціна Дубатоўку, Уладзіміра Мазго і іншых пісьменнікаў – землякоў. Творы Я.Шматко ўвайшлі ў зборнік “Паэзія – прафесіі натхненне”

 

Марыя Лагута

Нарадзілася 15 верасня 1955 года ў вёсцы Міжжэрычы Зэльвенскага раёна. Скончыла Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум імя А.С.Пушкіна. Працавала бібліятэкарам Чырвона-сельскай сельскай бібліятэкі. Энтузіаст краязнаўчай дзейнасці. Пад яе кіраўніцтвам сабраны каштоўны матэрыял аб мінулым вёскі Чырвонае Сяло, яе людзях, звычаях, абрадах.

Актыўна ўдзельнічала ў раённых, абласных, рэспубліканскіх конкурсах. Была лаўрэатам XVІІ Рэспублікан-скага конкурса "Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры" (2008) у намінацыі "За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем".

Таленавіты, творчы чалавек, піша вершы. У раённай бібліятэцы выйшаў  яе асабісты зборнік "Паэзія - прафесіі натхненне"

 

Алена Таболіч

Нарадзілася ў вёсцы Горна на Зэльвеншчыне. Закончыла Зэльвенскую СШ №1, пасля Мінскі інстытут замежных моў. Некаторы час працавала ў школе настаўнікаў. Першыя вершы і пераклады з англійскай мовы былі надрукаваны ў газетах "Праца", "Наша слова", часопісе "Роднае слова".

Выдала зборнікі перакладаў англійскіх і амерыканскіх паэтаў "Срэбны дождж", "Ліхтарык глогу".

Кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

Адна з аўтараў-складальнікаў "Англа-беларуска-рускага слоўніка" (1995 год). Кандыдат філалагічных навук, дацэнт Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Вершы: (чытаць...)

Пераклады: (чытаць...)

 

Ірына  Войтка

Нарадзілася 23 кастрычніка 1961 года ў вёсцы каралін Зэльвенскага раёна. У 1979 годзе закончыла каралінскую СШ, а ў 1984 - філалагічны факультэт БДУ. Настаўнічала на Зэльвеншчыне. Першы верш быў надрукаваны ў газеце "Праца" ў 1978 годзе.

Друкавалася ў "Чырвонай змене", "Маладосці", "Родным слове".

Яе вершы ўключаны ў зборнік гістарычнай літаратуры "Бацькаўшчына" (2000 г.) у хрэстаматыю для старшакласнікаў "Сэрцам роднага слова краніся" (1998 г.)

Ірына Войтка - аўтар калектыўных зборнікаў паэзіі слонімскіх літаратараў "Золак над Шчарай" (1994), "Слонімшчына літаратурная" (2000 г.), "Сэрца малой Радзімы" (2003 г.).

У 2003 годзе выдала свой зборнік вершаў "Спасціжэнне".

Жыве ў Слоніме. Працуе загадчыцай дашкольнай установы №3.

 

Юрка Голуб

Нарадзіўся 20 кастрычніка 1947 года ў вёсцы Горна Зэльвенскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння філа-лагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1970) працаваў рэдактарам на Гара-дзенскай студыі тэлебачання. З 1978 г. - загадчык аддзела культуры абласной газеты «Гродзенская праўда», з 1979 г. - загадчык аддзела мастацкага вяшчання Гара-дзенскага абласнога тэлерадыё-аб’яднання. Адначасова з’яўляўся літкансультантам рэдакцыі газеты “Гродзенская праўда”

Друкавацца пачаў у раённым друку ў 1963 г., у рэспубліканскім - у 1965 г. Выдаў зборнікі паэзіі «Гром на зялёнае голле» (1969), «Дрэва навальніцы» (1973), «Векапомнае поле» (1976), «Помню пра цябе» (1983), «Сын небасхілу» (1989), “Поруч з дажджом” (2001), “Зажураны камень” (2002), “Брама зімы” (2004) і іншыя. Асобныя творы перакла-даліся на рускую, украінскую, літоўскую, польскую, нямецкую, славацкую мовы. Аўтар кнігі для дзяцей «У бары грыбы бяры» (1986).

Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова.

Жыве ў г.Гродна

Вершы (чытаць...)

 

Валянцін Дубатоўка

Пісьменнік, краязнавец, мецэнат. Нарадзіўся 20 ліпеня 1963 года ў вёсцы Александрыя Дзярэчынскага сельсавета Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1981 годзе скончыў Дзярэчынскую сярэднюю школу, у 1982-м — электратэхнічнае вучылішча ў Гродне. У 1982—1984 гадах служыў у Савецкай Арміі, пасля дэмабілізацыі служыў у пажарнай ахове на прадпрыемстве “Азот”.

У 1990-х стаў заснавальнікам і кіраўніком камерцыйных структур. Фундаваў кнігі: факсімільнае выданне Ларысы Геніюш “Ад родных ніў”, Міхася Скоблы “Розгі ў розніцу”, Юркі Голуба “Багра” ды інш.

У Касцёле Дзярэчына намаганнямі В. Дубатоўка ўсталяваная мемарыяльная дошка ў гонар удзельніка паўстання 1830 года Яўстаха Каятана Сапегі. У Зэльвенскай праваслаўнай царкве дзякуючы Валянціну з’явілася дошка памяці Ларысы Геніюш.

Пісаць пачаў яшчэ ў школьныя гады, друкаваўся ў Зэльвенскай раённай газеце “Праца”. Выступаў як аўтар тэкстаў песень для гродзенскіх музычных калектываў. Проза і вершы публікаваліся ў “Гродзенскай праўдзе”, “Дзелавой газеце”, у часопісах “Роднае Слова”, “Дзеяслоў”. Выдаў кнігу даследаванняў і вершаў “Архіпелаг Сапегаў” і кнігу прозы “Чорная Воля”.

Аповед (Боты) (чытаць...)

 

Святлана Літвінчык

Нарадзілася ў в.Клепачы Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці 2 ліпеня 1963 г.

У 1980 г. скончыла Пагранічную СШ, а ў 1985-м - філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Са жніўня 1985 года працуе настаўніцай роднай мовы і літаратуры ў Елкаўскай СШ Зэльвенскага раёна, з'яўляецца намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце.

Прызёр раённага конкурсу "Настаўнік года - 1999".

Вершы піша са школьных гадоў. Актыўна друкуецца ў раённай газеце "Праца", "Бераставіцкай газеце", "Газеце Слонімскай", "ЛіМе" і іншых выданннях.

Некалькі вершаў пакладзены на музыку.

Жыве ў вёсцы Елка Зэльвенскага раёна.

 

Пётр Марціноўскі

Нарадзіўся 28 чэрвеня 1932 года ў вёсцы Котчына Мастоўскага раёна ў сялянскай сям'і.

У 1950 годзе скончыў Дзярэчынскую СШ Зэльвенскага раёна, а ў 1959 годзе Гродзенскі дзяржаўны педага-гічны інстытут імя Я. Купалы. Працаваў у Дзярэчынскай СШ выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры, намеснікам дырэктара школы па навучальна-выхаваўчай рабоце (1960-1994), метадыстам па прафарыентацыі ў Дзярэчынскім вучэбна-вытворчым камбінаце.

З 1977 года кіраваў літаратурным аб'яднаннем "Зоры над Зальвянкай". Аўтар шматлікіх публіцыстычных, краязнаўчых, літаратуразнаўчых і мовазнаўчых артыкулаў і рэцэнзій. Друкаваўся ў часопісах "Беларусь", "Полымя", "Роднае слова", у газетах "Літаратура і мастацтва", "Звязда", "Голас Радзімы", "Гродзенская праўда" і іншых. Выдаў брашуру аб рабоце Дзярэчынскай СШ "У нагу з часам" (Слонім, 1986), кнігу ўспамінаў пра Л.Геніюш "Наша Лорка" (Слонім, 2002). Пісаў песні, падрыхтаваў да друку музычны альбом "Ах, Ірына, Ірына...". Памёр ў 2006 годзе. Пахаваны з в.Дзярэчын.  

 

Сяргей Худзяеў

Нарадзіўся ў 1965 годзе ў в.Пруд Зэльвенскага раёна. Народны майстар-ганчар, які працягвае традыцыі вырабу чарнадымленай керамікі. Служыў у Запаляр'і. Скончыў Брэсцкі політэхнічны інстытут. Працаваў прарабам, інжынерам,настаўнікам, дырэктарам Зэльвенскага раённага Дома рамёстваў у вёсцы Галынка. Зараз працуе настаўнікам у вв. Парэчча і Кастровічы на Слонімшчыне

Друкуецца ў раённай газеце "Праца" і "ЛіМе"

Вершы: (чытаць...)

 

Алег Януль

Нарадзіўся ў 1957 годзе ў вёсцы Дзярэчын Зэльвенскага раёна ў сям'і настаўніка. У 1974 годзе закончыў Дзярэчынскую СШ, а ў 1980 г. рэжысёрскае аддзяленне Мінскага інстытута культуры. У гады вучобы пачаў актыўна пісаць сцэнарыі, вершы, мініяцюры, песні. Друкаваўся ў газетах "Праца", "Гродзенская праўда", "Міліцэйскі веснік". Іграе на некалькіх музычных інструментах.

Лаўрэат ІІ Усесаюзнага фестывалю народнай творчасці (1987). Займаецца прадпрымальніцкай дзейнасцю. 

 

Марыя Лагута

Нарадзілася ў 1955 годзе ў в.Міжэрычы Зэльвенскага раёна. Скончыла Магілёўскі  бібліятэчны тэхнікум імя А.С.Пушкіна. Працавала бібліятэкарам Чырвонасельскай селькай бібліятэкі. Зараз на заслужаным адпачынку. Таленавіты, творчы чалавек, піша вершы, якія ўвайшлі ў зборнік "Паэзія - прафесіі натхненне".

 

Ніна Поршнева

Нарадзілася ў 1928 г. у г.Койданава ў сям'і інтэлігентаў: бацька ваенны ўрач, маці - настаўніца. У 1932 г. бацьку пераводзяць у Кіеўскую ваенную акругу, дзе і прайшло дзяцінства Ніны Міхайлаўны. З пачатку вайны жыла ў Башкірыі. . Пасля вайны жыла ва  Уладзімірскай вобласці. Працавала ў дзіцячым садку, вучылася ў педвучылішчы. По сямейным абставінам пераехала ў Беларусь. актыўна супрацоўнічае з раеннай газетай, удзельніца народнага хору ветэранаў "Успамін" і клуба "Лира" пры цэнтральнай раеннай бібліятэцы. У 2007 г. - удзельніца абласнога фестывалю "Паэзія - рух душы", узнагароджана граматай гарадскога клуба паэтаў і бардаў "Надзея". У 2010 г. яе верш "Ветэранам Зэльвы" ўключана ў зборнік "Памяць вогненных гадоў".

 

Иван Сяргейчык

Нарадзіўся ў 1949 годзе ў вёсцы Пустаборы на Зэльвеншчыне. Вучыўся  ў Пустаборскай СШ. Скончыз Слонімскае СПТВ. Працаваў на будаўніцтве аўтадарог у Таджыкістане. З 1968 па 1990 год служыў у Савецкай Арміі. Двойчы пабываў у Афганістане (1981 - 1983 гг. і 1989 г.). Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі.

Першы верш быў надрукаваны ў Слонімскай райннай газеце ў 1972 годзе. Друкаваўся ў абласных і рэспубліканскіх перыядычных выдан-нях. Выдаў кнігу прозы "Горкі пыл Гіндукуша" (бібліятэчка часопіса "Маладосць" (1991). Друкаваўся ў часопісах "Маладосць", "Акно", у калектыўных зборніках "Карані" (1994 г.), "Галасы" (1994), "Золак над Шчарай" (2003), "Сцяжынка школьная мая..." (2005), "Без права на літасць" (2006). Член Саюза беларускіх пісьменнікаў . Жыў і памёр у Слоніме.

 

Міхась Скобла

Нарадзіўся ў 1966 г. у вёсцы Паляжын Зэльвенскага раёна. Скончыў Дзярэчынкую СШ, затым філфак БДУ.

Працаваў ў часопісах "Роднае слова", "Бярозка", у Дзяржкамдруку, выда-вецтва "Беларускі кнігазбор".

Друкуецца з 1984 г. Выдаў зборнікі лірыкі "Вечны зніч" (1990), "Вочы савы" (1994), кніжку вершаваных пародый "Розгі ў розніцу" (Слонім, 1994), кніжку твораў для дзяцей "Камень-перунок" (1998), кнігу краязнаўчых матэрыялаў, артыкулаў і эсэ "Дзярэчынскі дыяруш" (1999).

Складальнік анталогіі сучаснай паэзіі "Пад сэрцам радзімы" (1997), зборнік з серыі "Беларускі кнігазбор": "Уладзімір Жылка" (1998), "Ларыса Геніюш. Выбраныя творы" (2000) і іншыя. Выдаў зборнік вершаў "Нашэсце поўні" (2000). Склаў анталогію беларускай паэзіі ХХ стагоддзя "Краса і сіла" і іншыя. Жыве ў Мінску.

Вершы (чытаць...)

             (чытаць...)

 

 

Анатоль Валюк

Нарадзіўся 1 студзеня 1961 года ў вёсцы Вішнеўка Зэльвенскага раёна. Скончыў Пасуціцкую СШ, Бабруйскае мастацкае вучылішча, філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі купалы.

Служыў у Савецкай Арміі, працаваў на Ваўкавыскім заводзе ліцейнага абсталявання, у МПМК-66, настаўнічаў на Зэльвеншчыне і Свіслаччыне.

З 1989 па 1992 год працаваў карэспандэнтам Свіслацкай раённай газеты.

Друкавазся ў газетах "Праца" (Зэльва), "Знамя Октября" (Ваўкавыск), "Гродзенская праўда", "Чырвоная змена", часопісе "Маладосць", зборніку "Маладыя галасы".

Жыве ў г.Свіслач.

 

Данута Дабрыніна

Нарадзілася ў 1940 годзе ў вёсцы Горна Зэльвенскага раёна. Закончыла Зэльвенскую СШ №1, пасля філалагічны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута. Працавала настаўніцай у школах Зэльвенскага і Ваўкавыскага раёнаў.

Першыя вершы былі надрукаваны ў зэльвенскай і ваўкаыскай раённых газетах. Піша на беларускай і рускай мовах.

Аўтар зборнікаў вершаў "Васільковае поле" (1999), "С любовью к вам" (2000), "Речкой Горнянкой к тебе бегу" (2002), "Думак світанак" (2005), "Влюблённая і ... безумно одінокая" (2007).

Працавала ў Гомельскім абласным інстытуце ўдасканалення спецыялістаў адукацыі і кіруючых кадраў. Дацэнт.

 

 Ірына Данік

Нарадзілася 15 жніўня 1949 года на хутары Станкі (вёска Дзергілі) Зэльвенскага раёна ў сем'і лесніка.

У 1967 годзе закончыла Міжэрыцкую СШ Зэльвенскага раёна.

Працавала токарам на рамонтна-механічным заводзе ў горадзе Марыупаль (Украіна). Там пачала пісаць вершы і прозу.

У 1974 годзе вярнулася на радзіму, некаторы час працавала карэспан-дэнтам у Зэльвенскай раённая газеце "Праца", дзе і надрукавала ў 1977 годзе свае першыя вершы.

Друкавалася ў часопісе "Маладосць", "Беларусь", "Неман", "Работніца і сялянка", "Гродзенская праўда", "Сельская газета" і іншыя.

Пасля заканчэння ў 1982 годзе Гродзенскага культпрасветвучыліш-ча працавала загадчыкам Дзергілёўскага СК Зэльвенскага райна.

Друкавалася ў калектыўных зборніках "Краю мой Нёман" (1986), "Каля Нёмана" (1994), "Бацька наш Нёман" (2001), "Галасы" (2002, 2003). У 2006 годзе выйшаў першы аўтарскі зборнік "Мой светлы дзень".

У 2002 годзе Гродзенскае тэлебачанне паказала дакументаль-ны фільм пра яе творчасць.

 

Алена Кароза

Нарадзілася 28 лістапада 1951 года ў вёсцы Каралін Зэльвенскага райна. Скончыла Ваўкавыскае педучылішча, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Да выхаду на заслужаны адпачынак працавала настаўніцай пачатковых класаў СШ №2 г.п. Зэльва. Выдатнік народнай асветы, настаўнік вышэйшай катэгорыі.

 

Пераможца раённага і абсласнога конкурсаў прафесійнага майстэр-ства, узнагароджана  дапломам лаўрэата рэспубліканскага конкурсу "Настаўнік года-92"

 

Генадзь Коўш

Нарадзіўся 10 ліпеня 1962 года ў вёсцы Александрыя каля Дзярэчына Зэльвенскага раёна.

У 1979 годзе скончыў Дзярэчынскую СШ, а ў 1984 годзе фізічны факультэт Гродзенскага ўніверсітэта імя Я.Купалы.

Пасля вучобы працаваў інжынерна-тэхнічным работнікам, настаўнікам фізікі.

Друкаваўся ў газетах "Праца", "Газеце Слонімскай" і часопісе "Роднае слова".

Вершы (чытаць...)

 

Юрась Нераток

Нарадзўся 19 верасня 1961 года ў сяле Баяры Мастоўскага раёна ў сям'і настаўнікаў-філолагаў. Дзяцінства прайшло ў вёсцы Хадакі Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння сярэдняй школы паступіў у Беларускі політэхнічны інстытут, які закончыў у 1983 годзе. Пасля інстытут 5 гадоў працаваў канструктарам на Мінскім аўтазаводзе, затым перайшо у НВА "Цэнтр".

Першыя вершы надрукаваны ў Зэльвенскай раённай газеце "Праца" ў студзені 1966 г.  Творчы шлях паэта непасрэдна звязаны з "Зорамі над Зальвянкай". Рускамоўныя творы друкуе пад псеўданімам Юрий Юлов.

Выдадзены кнігі: "Пъяный материк", "Экспедитор" (фантастычная проза, абедзьве 1999), "Абстрактно о конкретном" (вершаваныя байкі, 2000 г.), "Монодия" і "Сон-дежавю" (вершы, адпаведна, 2001 і 2002 гг.), "Фотаальбом" (вершы, 2003 г.), "Закуцце" (2007) і іншыя. Жыве ў Мінску.

Вершы: (чытаць...)

Апавяданні: (чытаць...)

Відэа: (глядзець...)

            (глядзець...)

Кніга "Закуццё":

(скачаць ці чытаць...)

 

 

Галина Тарасик

Галіна Тарасік нарадзілася ў весцы Угрынь Зэльвенскага раена Гродзенскай вобласці. Скончыла педвучылішча і Мінскі інстытут культуры. Разам з мужам пераехала ва Украіну, на Днепрапятроўшчыну. Працуе ў Цярноўскай школе №7 бібліятэкарам. Не губляе сувязі са сваей малой радзімай. Пастаянна публікуецца ў раеннай газеце "Праца", а таксама ў газетах "Весці Цярноўкі", "Спадарожнік тэлегледача", "Рідний край". Друкавалася ў калектыўных зборніках "Сердцем к сердцу" (2002 г.), "Радуга надежды" (2004 г.), "Крещение терном" (2005 г.), "Регионы" (2007 г.)

 

Алена Букатая

Нарадзілася ў в.Вердамічы Свіслацкага раёга Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыла Палонкаўскую СШ, потым Слонімскае медыцынскае вучылішча. Пасля яго заканчэння працавала ў в.Старое Сяло. У 1970 г. пераехала ў Зэльву, дзе працавала ў Зэльвенскай бальніцы. Зараз, на заслужаны адпачынку. Піша вершы з маленства.

 

Ала Вілесава

Нарадзілася 6 мая 1949 года ў г. Калыбельску Разанскай вобласці. У 1966 годзе скончыла сярэднюю школа, займаючыся паралельна ў музычнай школе па класе фартэпіяна. Затым працавала сакратаром у райвыканкаме. З 1967 па 1969 годы - студэнтка Гродзенскага музычнага педвучы-лішча, пасля заканчэння якога працавала метадыстам у Раённым Доме культуры. У 1976 годзе пераязджае ў Крым, у г. Феадосію, дзе працавала ў дзіцячым садку і на оптыка-механічным заводзе. У 1984 годзе зноў вяртаецца ў Зэльву, дзе да выхаду на пенсію працавала выхавацелем у розных дзіцячых садках пасёлка.

gallery/arnament_6
gallery/arnament_6
gallery/1448271054_70597677
gallery/bannerrrrrry_1