Государственное учреждение культуры

"Зельвенская районная библиотека"

231940, Гродненская область, г.п. Зельва, ул. Советская, д. 34
 

Вуліца Карбышава

Карбышаў Дзмітрый Міхайлавіч

Жыццё і лёс Героя Савецкага Саюза генерал-лейтэнанта інжынерных войск Д.М. Карбышава (1880-1945гг.) працягвае трывожыць сэрцы людзей. Подзвіг легендарнага генерала – аднаго з арганізатараў і актыўнага ўдзельніка супраціўлення ў гітлераўскіх лагерах смерці з’яўляецца сапраўдным прыкладам для выхавання моладзі ў адданасці Радзіме.
Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны Карбышаў выехаў на заходнюю мяжу СССР з мэтай вывучэння яе ўмацаванняў. Першы дзень вайны застаў яго ў г. Гродна. У жніўні 1941 г. ў раёне Магілёва быў цяжка паранены і трапіў у палон. Тры з паловай гады фашысты хацелі зламаць яго волю. Ворагі спрабавалі прымусіць яго служыць сабе, абяцаючы ўсякія даброты. Але ні абяцанні, ні пагрозы, ні вытанчаныя правакацыі не прымусілі генерала здрадзіць Радзіме. Карбышаў прайшоў праз лагеры смерці: Остраў-Мазавецкі, Замосце, Гамельбург, Брэслаў, Флосенбюрг, Майданак, Асвенцім, турмы Берліна і Нюрнберга. З неверагоднай мужнасцю і незвычайнай стойкасцю пераносіў ён жахі гітлераўскіх засценкаў. Генерал вёў сярод палонных агітацыйную работу.
У ноч з 17 на 18 лютага 1945 года ў лагеры Маўтгаўзен Карбышаў быў па-зверску замучаны фашыстамі: пасля жорсткіх катаванняў генерала выгналі на мароз і распранутага да гала аблівалі з брандспойтаў вадой, пакуль ён не ператварыўся ў ледзяны слуп.
16 жніўня 1946 года Д.М.Карбышаву было пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Яму прысвоена званне ганаровага грамадзяніна г. Гродна. Помнікі Карбышаву ўстаноўлены ў розных гарадах былога СССР, у тым ліку ў Брэсце і Гродна. Яго імем названы школы і вуліцы. Адкрытая ў 1972 годзе планета №1959 названа ў яго гонар.

26.10.1880 - 18.02.1945

16 жніўня 1946 года Д.М.Карбышаву было пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. 
Біяграфія Карбышава мае самае непасрэднае дачыненне да Зэльвеншчыны. У грозныя чэрвеньскія дні 1941 года ён кіраваў абаронай г. Ваўкавыска, а затым, пасля адступлення разам з палкоўнікам Смаляковым, абараняў пераправу на рацэ Зальвянка. У ліпені 1990 года на месцы гэтага бою быў устаноўлены знак-помнік.