Государственное учреждение культуры

"Зельвенская районная библиотека"

231940, Гродненская область, г.п. Зельва, ул. Советская, д. 34
 

Вуліца Перамогі

 

Узнікла на месцы былога балота, а зараз з’яўляецца адной з цэнтральных вуліц нашага пасёлка. Пачынаецца яна з боку шашы Слонім-Ваўкавыск і ідзе да плошчы. Насупраць будынка СШ №2 – алея да мемарыяла памяці воінаў і партызан, загінуўшых пры вызваленні раёна ў ліпені 1944 года.
Летапіс вуліцы Перамогі пачаўся з 1972 года. За гэты час на ёй выраслі 6 шматпавярховых дамоў, 152 сям’і атрымалі прасторныя кватэры з усімі выгодамі. Ганаровую назву вуліца атрымала невыпадкова. У ёй ўвасобілася слава ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і падпольшчыкаў.
На вуліцы Перамогі жылі, а некаторыя і сёння жывуць, удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны. Вось іх імёны: Жданаў Павел Ільіч – за гераізм і мужнасць, праяўленыя пры фарсіраванні Дняпра атрымаў званне Героя Савецкага Саюза (2 ліпеня 2004 года на доме №10, дзе ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка); Урбан Алена Паўлаўна – першая піянерка; Пачабыт Мікалай Іванавіч – падпольшчык; Камісарава Н.М. – медсястра, дайшла да Берліна; Карпіцкі І.К. – воін-франтавік; Федасевіч Я.І. – партызанка; Лойка А.П., які прайшоў баявымі дарогамі Вялікай Айчыннай; Сяляўка М.І. – воін-інтэрнацыяналіст і многія іншыя.