Государственное учреждение культуры

"Зельвенская районная библиотека"

231940, Гродненская область, г.п. Зельва, ул. Советская, д. 34
 

Вуліца Смірнова

Смірноў Андрэй Кірылавіч

15 жніўня 1895 - 8 кастрычніка 1941

Імя Смірнова і яго дачкі Зэльвы Андрэеўны добра вядома зэльвенцам. Такое незвычайнае імя Андрэй Кірылавіч даў дачцы ў гонар нашай Зэльвы. У 1920-м годзе за бітву пад Зэльвай быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.

Аб мужнасці і высакароднасці Смірнова гаворыць такі факт. У час баёў за Таўрыю быў вельмі крытычны момант. За Смірновым прыслалі самалёт, але генерал ляцець адмовіўся: “Я пайду адсюль разам са сваім апошнім салдатам. Арміі не кіну.” Так і загінуў разам з салдатамі.