Государственное учреждение культуры

"Зельвенская районная библиотека"

231940, Гродненская область, г.п. Зельва, ул. Советская, д. 34
 

У зборніку сабраны ўсе варыянты тэкстаў гімна Зэльвеншчыне.
У сувязі са святкавання 750-ці гадовага юбілею гарадскога пасёлка Зэльва раённым выканаўчым камітэтам было прынята рашэнне аб правядзенні конкурсу на стварэнне гімна Зэльвы. У конкурсе удзельнічалі паэты і музыканты Зэльвеншчыны. Усе варыянты друкаваліся ў раённай газеце на літаратурнай старонцы “Зоры над Зальвянкай”. Пры падвядзенні вынікаў тэкст гімна “Зэльва – радасці крыніца” на словы Уладзіміра Мазго камісіяй быў прызнаны лепшым.

 

 

 

Зборнік змяшчае лепшыя творы паэтаў Зэльвеншчыны, прысвечаныя прыродным і рукатворным цудам нашага раёна. Творы ствараліся ў рамках аб’яўленага рэдакцыяй газеты “Праца” конкурсу “Сем цудаў Зэльвы” у юбілейны для Зэльвы 2008 год. Конкурс працягнуўся і ў 2009 годзе. Матэрыял у зборніку згрупаваны ў алфавітным парадку прозвішчаў аўтараў, маецца змест. 

У зборнік увайшлі вершы і песні аб Зэльвеншчыне, напісаныя да нагоды святкавання 750-годдзя Зэльвы, калі быў аб’яўлены раённы конкурс на лепшы літаратурны твор аб Зэльвеншчыне. У раённы выканаўчы камітэт паступіла шмат розных работ ад паэтаў, музыкантаў Зэльвеншчыны і яе гасцей, лепшыя з якіх былі надрукаваныя на літстаронцы “Зоры над Зальвянкай”. Акрамя гэтых твораў, у зборнік уключаны вершы і песні з нагоды 70-годдзя ўтварэння Зэльвенскага раёна, калі праходзіў раённы конкурс “Мая маленькая радзіма”, арганізатарамі якога сталі аддзел адукацыі і РК ГА “БРСМ”. Матэрыял у зборніку згрупаваны ў алфавітным парадку прозвішчаў аўтараў складаецца з трох раздзелаў:

  1. “Вабіць Зэльва прыгажосцю” – вершы аб Зэльвеншчыне паэтаў, уражэнцаў краю;
  2. “Мая маленькая Радзіма” – творы аб Зэльвеншчыне маладых талентаў;
  3. “Зэльвенскі вальс” – песні аб Зэльве.