Государственное учреждение культуры

"Зельвенская районная библиотека"

231940, Гродненская область, г.п. Зельва, ул. Советская, д. 34
 

Госці "Сакавін"

“Сакавіны” - 2003 год
Сустрэчы з паэтам-песеннікам Уладзімірам Мінавічам Мазго ужо сталі традыцыйнымі. Двойчы былі прэм’еры кніг земляка – “Смехапад” і “Прыгоды Марахода”. Прыязджаў Уладзімір Мінавіч на прэзентацыю зборнікаў “Галасы вёснаў”, “Пад сэрцам у Радзімы”, у якіх прадстаўлены паэты Гродзеншчыны. Настаўнікі, бібліятэкар і вучні школы рыхтавалі выступленні маладых чытальнікаў, выконвалі песні на яго словы. Мясцовы кампазітар Аляксандр Сямёнчык і наша спявачка Станіслава Прызван стварылі на верш Уладзіміра Мазго новую песню “Вяртанне".
У час апошняй сустрэчы ён паведаміў, што мог бы запрасіць на малую радзіму вядомых дзеячаў культуры Беларусі. У вірлівым сталічным жыцці паэт многіх з іх сустракае, добра ведае. Прапанавалі ў месяцы яго нараджэння – сакавіку – арганізаваць “Зэльвенскія Сакавіны” з удзелам вядомых у Беларусі людзей.
І вось, група дзеячаў культуры на чале з самім Мазго – на зэльвенскай зямлі. Сярод гасцей (галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” – Уладзімір Антонавіч Марук, кампазітар - Алег Елісеенкаў і Пётр Мікалаевіч Марціноўскі, кіраўнік літаратурнага аб’яднання “Зоры над Зальвянкай”, наша зямлячка, Алена Уладзіміраўна Таболіч, “гарнянка”, як вобразна сказала яна аб сабе ў адной з публікацый у раённай газеце “Праца”. Яна, як сапраўдная жыхарка горнай вёсачкі, змагла агледзець з вышыні не адну дзяржаву свету. Валодаючы некалькімі мовамі (англійскай, нямецкай, іспанскай, польскай і г.д.), перадае свае веды студэнтам Мінскага лінгвістычнага універсітэта.
 

Алег Елісеенкаў

Уладзімір Мазго

Уладзімір Марук

Алена Таболіч