Государственное учреждение культуры

"Зельвенская районная библиотека"

231940, Гродненская область, г.п. Зельва, ул. Советская, д. 34
 

Госці "Сакавін"

“Зэльвенскім Сакавінам – 15 год” – 2012 год
Сакавіны 2012 былі юбілейнымі – святу споўнілася 15 год. На гэты раз паэт-зямляк Уладзімір Мінавіч запрасіў у госці на малую радзіму Міхаіла Паўлавіча Пазнякова - кіраўніка сталічнага аддзялення пісьменнікаў Беларусі, Рагнеда Юр’евіча Малахоўскага – адказнага сакратара часопіса “Маладосць”.
Упершыню на свяце паэзіі і музыкі прысутнічалі госці з Гродзеншчыны – члены Гродзенскага абласнога аддзялення саюза пісьменнікаў Беларусі на чале са старшынёй Людмілай Антонаўнай Кебіч.
Сваё выступленне Міхась Пазнякоў пачаў з таго, што падзякаваў У.Мазго за запрашэнне на свята. “Калі сябруеш з чалавекам незвычайным і таленавітым, шчырым, а ён менавіта такі, ваш зямляк, абавязкова хочацца пабываць у яго на радзіме, паглядзець на тыя бары, рэчкі, азёры, якія таксама як і людзі, і кнігі, выхоўвалі ў ім чалавека, сапраўднага паэта, якога не можа быць без вялікай любові да сваёй радзімы, зямлі, народа”, - заўважыў Міхась Паўлавіч.
Міхась Пазнякоў піша на розныя тэмы для дарослых і дзяцей, працуе ў шматлікіх жанрах, займаецца навукай, перакладамі.
Аўтар імкнецца не толькі пацешыць сваіх маленькіх чытачоў, але і прывіць ім пачуццё любові да роднага краю, павагі да старэйшых, шчырасць і дабрыню. Плённа Міхаіл Паўлавіч працуе ў літаратурнай крытыцы і публіцыстыцы, піша рэцэнзіі на новыя кнігі, дае інтэрв’ю.
Другі сябар У.Мінавіча – Рагнед Малахоўскі – нарадзіўся ў Магаданскай вобласці, але сваёй бацькаўшчынай лічыць Нарачанскі край. У яго паэтычная душа: ён піша і музыку, і вершы. Паэт працуе ў “Маладосці” і таму сардэчна запрашаў прысутных у зале маладых людзей дасылаць свае творы на яго імя ў часопіс.
Узрушана дзякавала за запрашэнне на “Сакавіны” і Людміла Кебіч. Акрамя вершаў яна выканала некалькі сваіх песен, яна расказвала пра сваю малую радзіму, якую вельмі любіць – яна наша суседка – родам з Краснасельска, піша шмат вершаў-прысвячэнняў малой радзіме.
“Каб быць паэтам і пісаць добрыя вершы, - кажа Людміла Антонаўна,- неабходна знаходзіцца ў стане ўлюблённасці пастаянна, таму што гэта пачуццё – не толькі ўзнёсласць, вясёлкавасць і радасць, але і боль, душэўная
нераўнавага, пакуты, расчараванні. Усё гэта з’яўляецца базавым падмуркам паэтычнай творчасці”.
Галіна Самойла, госця з Гродна, прыгадала, што памятае Уладзіміра Мазго з дзцінства, яны ў адзін час друкаваліся ў часопісе “Бярозка”. Пры тым, яна яшчэ і сваячка Леаніда Касцевіча, сына паэта Міхася Васілька, а Касцевічы працавалі ў Зэльве, таму сябе паэтка таксама лічыць зямлячкай нашага Уладзіміра Мінавіча.

Уладзімір Мазго

Міхась Пазнякоў

Рагнед Малахоўскі

Людміла Кебіч

Галіна Самойла