Государственное учреждение культуры

"Зельвенская районная библиотека"

231940, Гродненская область, г.п. Зельва, ул. Советская, д. 34
 

Госці "Сакавін"

“Сакавіны – 2013”
У 2013 годзе свята “Сакавіны” было прымеркавана да адкрыцця Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі, якое штогод вельмі святочна ладзіць дзіцячая раённая бібліятэка на сцэне Раённага Дома культуры.
На гэты раз з Уладзімірам Мазго прыехаў Віктар Шніп – галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Многае яднае гэтых вядомых літаратурных асоб. Абодва пішуць як для дарослых, так і для дзяцей, маюць вялікі вопыт работы ў розных выдавецтвах. Амаль равеснікі – яны нарадзіліся ў цудоўным месяцы сакавіку, таму свята “Сакавіны” для іх асабліва адметнае.
Але ёсць яшчэ і самае галоўнае, што трымае ў палоне як аднаго, так і другога – гэта бязмежная любоў да беларускага мілагучнага слова, да паэзіі.
Віктар Шніп пра свой “дабраахвотны палон” сказаў так:
Я кляў яе, і ёй маліўся шчыра,
Уцёкшы ад яе, шукаў ізноў.
-Нашто мяне ў палон ты заманіла?
-Цябе ніхто не гнаў.
Ты сам прыйшоў.
Віктар Анатольевіч вельмі цікава расказаў прысутным пра сваё дзяцінства, сваё першае каханне, першыя літаратурныя спробы ў школьным узросце, падарожжы на радзіму Я.Купалы і М.Багдановіча, гаварыў аб тым, што яго цікавяць розныя тэмы, а яшчэ ён – цудоўны песеннік. Усім вядомыя песні на яго словы “Усе мы родам з дзяцінства”, “А ў гасцях”, якія гучаць у выкананні нашых беларускіх спевакоў. Аўтар прачытаў некалькі сваіх вершаў на тэмы кахання, сэнсу жыцця.
Наш зямляк Уладзімір Мінавіч на гэты раз падзяліўся сваімі апошнімі здабыткамі на ніве літаратуры, - у яго напярэдадні выйшлі з друку дзве кнігі для дзяцей – “Лепшыя сябры” і “Загадкавая азбука”. Паэт расказаў аб часопісе “Полымя”, аб сваім песенным жанры, прачытаў вершы.

Уладзімір Мазго

Віктор Шніп