Государственное учреждение культуры

"Зельвенская районная библиотека"

231940, Гродненская область, г.п. Зельва, ул. Советская, д. 34
 

Госці "Сакавін"

“Сакавіны – 2016”
Сёлетнія “Сакавіны” пабілі ўсе рэкорды па колькасці гледачоў. Гэта гаворыць пра рост папулярнасці свята сярод зэльвенцаў.
Госці свята – Уладзімір Мазго, галоўны ініцыятар і натхняльнік свята Уладзімір Мінавіч Мазго, вядомыя беларускія пісьменнікі са сталіцы:
- выдатнік народнай асветы, выдатнік друку Беларусі Мікалай Мікалаевіч Чарняўскі.
- Генадзь Пятровіч Аўласенка, намеснік галоўнага рэдактара беларускамоўнага часопіса для падлеткаў “Бярозка”;
- рэдактар аддзела прозы і паэзіі газеты “Літаратура і мастацтва” Яна Явіч.
Адзін са старэйшых беларускіх пісьменнікаў Мікола Чарняўскі добра вядомы як дарослым, так і дзецям. Палетак яго творчасці неабсяжны – гэта дзіцячая літаратура, гумар і сатыра, лірыка. Больш за 50 гадоў аддаў ён служэнню роднаму слову, з-пад яго пяра выйшла больш за трыццаць кніг, якія былі прыхільна сустрэты чытачамі. Мікола Чарняўскі напісаў не адзін дзясятак кніг для дзяцей. Многія вершы і казкі з іх увайшлі ў школьныя падручнікі.
Мікалай Мікалаевіч чатыры разы станавіўся лаўрэатам рэспубліканскіх конкурсаў на лепшы твор для дзяцей і юнацтва. Яго кнігі выдаваліся ў Расіі і Польшчы.
За высокае прафесійнае майстэрства, значны асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай літаратуры і культуры Мікола Чарняўскі ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны, ён лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра, прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, прэміі імя Васіля Віткі часопіса “Вясёлка”, Літаратурнай прэміі “Залаты Купідон”, ганаровы член саюза пісьменнікаў Беларусі.
Мікалай Мікалаевіч многа чытаў жартоўных твораў, падкрэсліваючы, што сюжэты для іх бярэ з жыцця.
Госць “Сакавін” Генадзь Пятровіч Аўласенка з такіх пісьменнікаў, які не ведае, да якой менавіта катэгорыі творцаў аднесці сябе. Ён займае пасаду намесніка галоўнага рэдактара часопіса “Бярозка”, з’яўляецца прадаўжальнікам справы Чарняўскага.
У яго дзіцячай і дарослай літаратуры, прыкладна, аднолькавая колькасць. Ёсць “дарослыя” вершы, ёсць вершы дзіцячыя. П’есы таксама маюцца для розных аўдыторый. А ў апошні час піша больш прозы. Пісьменніцкай дзейнасцю Генадзь Пятровіч пачаў займацца даволі позна. Спачатку гэта была выключна паэзія, з сярэдзіны 1990-х гадоў захапіўся драматургіяй. Прозу пачаў пісаць значна пазней. Апошнім часам піша фантастыку.
Маладое пакаленне пісьменнікаў Беларусі на “Сакавінах” 2016 прадстаўляла рэдактар аддзела прозы і паэзіі газеты “Літаратура і мастацтва” Яна Явіч. Матэрыял для першай кнігі “Утёна хочет знать” збірала гадоў сем-восем. А напярэднанні прыезду ў Зэльву выйшла другая кніга “Самые цветочные сны”. Маладая пісьменніца спрабуе расказаць аб раслінным свеце так, каб было не толькі пазнавальна, але і цікава. Яна, як удзельніца І Міжнароднага семінара маладых літаратараў Беларусі і Расіі, верыць, што абавязкова знойдзе сваю сцяжынку і адшліфуе дадзены ёй Богам талент, як вопытны майстар дыямент.
“Сакавіны” сталі святам не толькі паэзіі, але і музыкі з лёгкай рукі Елісеенкава. Менавіта ён стаў першым выканаўцам песень, аздобіў свята сваім талентам кампазітарам і выканаўцы яшчэ у сценах роднай школы у 2003 годзе, калі “Сакавіны” яшчэ не былі раённым святам. Потым “Сакавіны” упрыгожвалі Якаў Навуменка, Дзмітрый Качароўскі.
І вось сёлета яшчэ адзін выканаўца адгукнуўся на просьбу Уладзіміра Мінавіча - саліст Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі “Свята” Вячаслаў Казіміравіч Статкевіч. Адчуваючы гарачы прыём, спявак не раз сыходзіў са сцэны, запрашаў жанчын на танец.
Анатоль Зэкаў у эпіграме на Уладзіміра Мазго пісаў:
У Зэльву ён на “Сакавіны”
Вязе штогод сваю сябрыну.
І земляка за гэта вельмі
Вітае па-зямляцку Зэльва.
Ёсць за што, бо вельмі добрых гасцей прывозіць нам наш Мінавіч!

Уладзімір Мазго

Мікола Чарняўскі

Генадзь Аўласенка

Яна Явіч

Вячаслаў Статкевіч