Государственное учреждение культуры

"Зельвенская районная библиотека"

231940, Гродненская область, г.п. Зельва, ул. Советская, д. 34
 

ДОБРО ПОЖАЛОВАТЬ!

Рады приветствовать вас на нашем сайте, который освещает профессиональную библиотечную деятельность и информирует о событиях в библиотеках Зельвенщины.  

На сайте вы найдете анонсы различных мероприятий, фотоотчёты самых значимых и ярких событий, происходящих в библиотеках ГУК «Зельвенская районная библиотека», сведения о работе клубов по интересам, а также сможете подробно узнать об имеющихся в библиотеках ресурсах, в том числе электронных.

Новости библиотек

“Зэльвенскія Сакавіны”

Вясна прыносіць не толькі добры настрой жыхарам Зэльвеншчыны, але і цікавыя культурныя падзеі. Сёння, у чарговы раз прыхільнікаў іх творчасці  аб’яднала раённае свята паэзіі і музыкі “Зэльвенскія Сакавіны”.  На гэты раз Зэльвеншчына з цеплынёй сустракала: МАЗГО Уладзіміра Мінавіча,  ганаровага грамядзяніна Зэльвенскага раёна, намесніка старшыні Мінскага гарадскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі; ДРАБЫШЭЎСКУЮ Валянціну Станіславаўну, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, намесніка дырэктара па інфармацыйных тэхналогіях кампаніі “РиэлтБелИмидж», аўтара кніг для дзяцей, паэта, сцэнарыста, празаіка; БАСІКІРСКУЮ Алену Уладзіміраўну, паэта, журналіста, перакладчыка, педагога-філолага, члена Беларускага саюза журналістаў і Саюза пісьменнікаў Беларусі, спецыяльнага  карэспандэнт Выдавецкага дома “Беларусь сегодня”, аўтара многіх паэтычных зборнікаў; ЕЛІСЕЕНКАВА Алега Мікалаевіча, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаурэата шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных прэмій, вядомага спевака і кампазітара.

Уладзімір Мінавіч пазнаёміў прысутных з новымі вершамі, распавёў пра свае новыя творчыя дасягненні.

Валянціна Станіславаўна ў сваім выступленні зрабіла акцэнт на 80-годдзі вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і распавяла аб сваім дзядулі, які загінуў у 1945 годзе ў Польшчы. Потым ажывіла публіку, правёўшы з самымі адважнымі слухачамі тэатр экспромтаў “Круто и без телефона”.

Алена Уладзіміраўна распавяла аб сваёй новай кнізе “Быль пра шкодніка Сёму”.

Нашы гледачы атрымалі вялікую асалоду ад паэтычнага слова. Потым святочны настрой зэльвенцам падараваў Алег Мікалаевіч Елісеенкаў. Асабліва прыемна было паслухаць песні ў выканні маэстра на словы Уладзіміра Мінавіча.

Як і заўсёды, свята паэзіі і музыкі “Зэльвенскія Сакавіны” атрымалася яскравым і непаўторным. Чакаем з аматарамі паэзіі наступнага года для яго паўтарэння!

“Беларусь – краіна жыцця

У краязнаўчае падарожжа “Беларусь – краіна жыцця”, адправіліся юныя чытачы Каралінскай інтэграванай бібліятэкі. Праслухаўшы легенду і адказаўшы правільна на пытанні бібліятэкара, дзеці набылі білеты для падарожжа. Удзельнікі прайшлі шэсць прыпынкаў, дзе бліжэй пазнаёміліся з асаблівасцямі кожнай вобласці нашай сінявокай Радзімы. Падчас хвіліны адпачынку паглядзелі відэаролік. На прыканцы мерапрыемства разгадалі крыжаванку “Чым мы ганарымся” і на пялёстках кветкі напісалі словы-пажаданні для сваёй Радзімы. Бібліятэкар пазнаёміла падарожнікаў з кніжнымі выданнямі з выставы да Года якасці, якая разгорнута ў бібліятэцы.

80 лічбаў з гісторыі Зэльвенскай раённай бібліятэкі

Мы прадаўжаем наш цыкл навін з гісторыі раённай бібліятэкі.

Першымі чытачамі былі Герасімовіч Алена Казіміраўна, Скіба Васіль Сцяпанавіч, Удавенка Уладзімір Трафімавіч. Загадчыкам бібліятэкі працавала Лях Галіна Ігараўна.

1949 год адзначаны тым, што бібліятэка атрымлівае новае памяшканне па вуліцы Пушкіна, 50.

Далейшую гісторыю раённай бібліятэкі чакайце ў новых паведамленнях.

80 лічбаў з гісторыі раённай бібліятэкі
2024 год вельмі багаты на юбілейныя даты, якія звязаны з гісторыяй нашай краіны. 80 год з пункту гледжання гісторыі – гэта невялікі адрэзак часу, а калі паглядзець з другога боку – гэта цэлы жыццёвы шлях чалавека!
Так вось, менавіта, у гэтым годзе Зэльвенская раённая бібліятэка адзначае свой юбілей даўжынёй у 80 год. А многа гэта ці мала вырашаць вам!
У далёкім 1944 годзе пасля вызвалення Зэльвеншчыны рашэннем раённага партыйнага сходу ў Зэльве была адкрыта хата-чытальня, задачай якой з'яўлялася давядзенне да насельніцтва звестак аб поспехах Чырвонай Арміі ў барацьбе з фашызмам. У канцы 1945 года хата-чытальня рэарганізавана ў бібліятэку. Размясцілася яна ў будынку клуба. Кніжны фонд быў створаны шляхам збору літаратуры ў насельніцтва і склаў 916 экзэмпляраў, чытачоў налічвалася 116 чалавек.
А што было далей, даведаецеся ў наступных паведамленнях.