Государственное учреждение культуры «Зельвенская районная библиотека»

231940, Гродненская область, г.п. Зельва, ул. Советская, д. 34


Сардэчна запрашаем!
Рады вітаць вас на нашым сайце, які асвятляе прафесійную бібліятэчную дзейнасць і інфармуе пра падзеі ў бібліятэках Зэльвеншчыны.

На сайце вы знойдзеце анонсы розных мерапрыемстваў, фотасправаздачы самых значных і яркіх падзей, якія адбываюцца ў бібліятэках ДУК “Зэльвенская раённая бібліятэка”, звесткі аб рабоце клубаў па інтарэсах, а таксама зможаце падрабязна даведацца пра рэсурсы, якія ёсць у бібліятэках, у тым ліку электронныя.

80 лічбаў з гісторыі раённай бібліятэкі
Мы прадаўжаем наш цыкл навін з гісторыі раённай бібліятэкі.
У 1967 годзе на пасаду загадчыка Зэльвенскай раённай бібліятэкі назначана Мацкевіч Анастасія Фамінічна.
У 1973 годзе бібліятэка зноў мяняе свой адрас і пераязджае ў памяшканне новага Дома культуры па вуліцы Савецкая, 34.3 1973 года бібліятэку ўзначальвае Гураль Ганна Браніславаўна.
У 1977 годзе адбылася дзяржаўная цэнтралізацыя бібліятэк. Зэльвенская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма налічвала 44 бібліятэкі-філіялы начале з цэнтральнай раённай бібліятэкай. Першым дырэктарам Зэльвенскай ЦБС стала Ганна Браніславаўна.
Далейшую гісторыю раённай бібліятэкі чакайце ў новых паведамленнях.

80 лічбаў з гісторыі раённай бібліятэкі
Мы прадаўжаем наш цыкл навін з гісторыі раённай бібліятэкі.У 1966 годзе Зэльвенская бібліятэка зноў стала выконваць функцыі раённай. Кніжны фонд складаў 25770 экз., абслужана 2024 чытачы.У тым жа годзе раённая кніжніца мяняе свой адрас і пераязджае ў будынак па вуліцы Кастрычніцкая, 9.
Далейшую гісторыю раённай бібліятэкі чакайце ў новых паведамленнях.

80 лічбаў з гісторыі раённай бібліятэкі
Мы прадаўжаем наш цыкл навін з гісторыі раённай бібліятэкі.У 1951 годзе на пасаду загадчыка Зэльвенскай раённай бібліятэкі назначана Шырокава Раіса.У сувязі з ліквідацыяй Зэльвенскага раёна 17 красавіка 1962 года раённая бібліятэка рэарганізавана ў гарпасялковую.1963 год адзначаны тым, што бібліятэка зноў мяняе сваё месцазнаходжанне. Кніжніцы прадастаўляецца памяшканне былога банка па вуліцы Савецкай, 10.
А што было далей, даведаецеся ў наступных паведамленнях.

80 лічбаў з гісторыі Зэльвенскай раённай бібліятэкі
Мы прадаўжаем наш цыкл навін з гісторыі раённай бібліятэкі.Першымі чытачамі былі Герасімовіч Алена Казіміраўна, Скіба Васіль Сцяпанавіч, Удавенка Уладзімір Трафімавіч. Загадчыкам бібліятэкі працавала Лях Галіна Ігараўна.1949 год адзначаны тым, што бібліятэка атрымлівае новае памяшканне па вуліцы Пушкіна, 50.
Далейшую гісторыю раённай бібліятэкі чакайце ў новых паведамленнях.

80 лічбаў з гісторыі раённай бібліятэкі
2024 год вельмі багаты на юбілейныя даты, якія звязаны з гісторыяй нашай краіны. 80 год з пункту гледжання гісторыі – гэта невялікі адрэзак часу, а калі паглядзець з другога боку – гэта цэлы жыццёвы шлях чалавека!Так вось, менавіта, у гэтым годзе Зэльвенская раённая бібліятэка адзначае свой юбілей даўжынёй у 80 год. А многа гэта ці мала вырашаць вам!У далёкім 1944 годзе пасля вызвалення Зэльвеншчыны рашэннем раённага партыйнага сходу ў Зэльве была адкрыта хата-чытальня, задачай якой з’яўлялася давядзенне да насельніцтва звестак аб поспехах Чырвонай Арміі ў барацьбе з фашызмам. У канцы 1945 года хата-чытальня рэарганізавана ў бібліятэку. Размясцілася яна ў будынку клуба. Кніжны фонд быў створаны шляхам збору літаратуры ў насельніцтва і склаў 916 экзэмпляраў, чытачоў налічвалася 116 чалавек.
А што было далей, даведаецеся ў наступных паведамленнях.