Государственное учреждение культуры

"Зельвенская районная библиотека"

231940, Гродненская область, г.п. Зельва, ул. Советская, д. 34
 

ДОБРО ПОЖАЛОВАТЬ!

Рады приветствовать вас на нашем сайте, который освещает профессиональную библиотечную деятельность и информирует о событиях в библиотеках Зельвенщины.  

На сайте вы найдете анонсы различных мероприятий, фотоотчёты самых значимых и ярких событий, происходящих в библиотеках ГУК «Зельвенская районная библиотека», сведения о работе клубов по интересам, а также сможете подробно узнать об имеющихся в библиотеках ресурсах, в том числе электронных.

Новости библиотек

“Азбука сімвалаў беларускага арнаменту”
28 верасня ў Елкаўскай сельскай бібліятэцы прайшла краязнаўчая гадзіна “Азбука сімвалаў беларускага арнаменту”. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з гісторыяй нацыянальнага арнаменту. Арнамент – гэта не проста прыгожыя малюнкі, якія ўпрыгожваюць вышыўку. Для кожнага вышытага знаку ёсць сваё абазначэнне, якое адлюстроўвае яго сутнасць, нясе ў сабе сэнсавую нагрузку. У ходзе мерапрыемства дзеці праявілі цікавасць да гэтай тэмы, падзяліліся сваімі ведамі. А потым з задавальненнем зрабілі прыгожы імправізаваны беларускі ручнік. Да мерапрыемства была аформлена выстава “Узоры беларускай душы”.

80 лічбаў з гісторыі раённай бібліятэкі
Новы час, новыя не ўласцівыя функцыі патрабавалі структурнай перабудовы раённай бібліятэкі. Таму тут былі створаны новыя аддзелы: методыка-бібліяграфічны, кмплектавання і апрацоўка кніжных фондаў, абслугоўвання чытачоў.
У 1982 годзе узначальвае Зэльвенскую цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму – Ганчарук Вольга Якаўлеўна.
А што было далей, даведаецеся ў наступных паведамленнях.

80 лічбаў з гісторыі раённай бібліятэкі
Мы прадаўжаем наш цыкл навін з гісторыі раённай бібліятэкі.
У 1967 годзе на пасаду загадчыка Зэльвенскай раённай бібліятэкі назначана Мацкевіч Анастасія Фамінічна.
У 1973 годзе бібліятэка зноў мяняе свой адрас і пераязджае ў памяшканне новага Дома культуры па вуліцы Савецкая, 34.
3 1973 года бібліятэку ўзначальвае Гураль Ганна Браніславаўна.
У 1977 годзе адбылася дзяржаўная цэнтралізацыя бібліятэк. Зэльвенская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма налічвала 44 бібліятэкі-філіялы начале з цэнтральнай раённай бібліятэкай. Першым дырэктарам Зэльвенскай ЦБС стала Ганна Браніславаўна.
Далейшую гісторыю раённай бібліятэкі чакайце ў новых паведамленнях.

80 лічбаў з гісторыі раённай бібліятэкі
Мы прадаўжаем наш цыкл навін з гісторыі раённай бібліятэкі.
У 1966 годзе Зэльвенская бібліятэка зноў стала выконваць функцыі раённай. Кніжны фонд складаў 25770 экз., абслужана 2024 чытачы.
У тым жа годзе раённая кніжніца мяняе свой адрас і пераязджае ў будынак па вуліцы Кастрычніцкая, 9.
Далейшую гісторыю раённай бібліятэкі чакайце ў новых паведамленнях.

80 лічбаў з гісторыі раённай бібліятэкі

Мы прадаўжаем наш цыкл навін з гісторыі раённай бібліятэкі.

У 1951 годзе на пасаду загадчыка Зэльвенскай раённай бібліятэкі назначана Шырокава Раіса.

У сувязі з ліквідацыяй Зэльвенскага раёна 17 красавіка 1962 года раённая бібліятэка рэарганізавана ў гарпасялковую.

1963 год адзначаны тым, што бібліятэка зноў мяняе сваё месцазнаходжанне. Кніжніцы прадастаўляецца памяшканне былога банка па вуліцы Савецкай, 10.

А што было далей, даведаецеся ў наступных паведамленнях.

80 лічбаў з гісторыі Зэльвенскай раённай бібліятэкі

Мы прадаўжаем наш цыкл навін з гісторыі раённай бібліятэкі.

Першымі чытачамі былі Герасімовіч Алена Казіміраўна, Скіба Васіль Сцяпанавіч, Удавенка Уладзімір Трафімавіч. Загадчыкам бібліятэкі працавала Лях Галіна Ігараўна.

1949 год адзначаны тым, што бібліятэка атрымлівае новае памяшканне па вуліцы Пушкіна, 50.

Далейшую гісторыю раённай бібліятэкі чакайце ў новых паведамленнях.

80 лічбаў з гісторыі раённай бібліятэкі
2024 год вельмі багаты на юбілейныя даты, якія звязаны з гісторыяй нашай краіны. 80 год з пункту гледжання гісторыі – гэта невялікі адрэзак часу, а калі паглядзець з другога боку – гэта цэлы жыццёвы шлях чалавека!
Так вось, менавіта, у гэтым годзе Зэльвенская раённая бібліятэка адзначае свой юбілей даўжынёй у 80 год. А многа гэта ці мала вырашаць вам!
У далёкім 1944 годзе пасля вызвалення Зэльвеншчыны рашэннем раённага партыйнага сходу ў Зэльве была адкрыта хата-чытальня, задачай якой з'яўлялася давядзенне да насельніцтва звестак аб поспехах Чырвонай Арміі ў барацьбе з фашызмам. У канцы 1945 года хата-чытальня рэарганізавана ў бібліятэку. Размясцілася яна ў будынку клуба. Кніжны фонд быў створаны шляхам збору літаратуры ў насельніцтва і склаў 916 экзэмпляраў, чытачоў налічвалася 116 чалавек.
А што было далей, даведаецеся ў наступных паведамленнях.