У чароўны вечар, званы ў народзе “калядным”, работнікі Крывіцкай сельскай бібліятэкі-клуба разам з актыўнымі чытачамі, правялі касцюмаваны візіт-віншаванне “Шчодры вечар, добры вечар”. Яны падарылі жыхарам аграгарадка Крывічы сапраўднае тэатралізаванае прадстаўленне з песнямі, каляднымі гульнямі, розыгрышамі і конкурсамі. Акунуцца ў атмасферу беларускіх традыцый, адчуць усё хараство народных свят і гулянняў – такая магчымасць была ў тых, хто сустракаў “калядоўшчыкаў” на сваіх падворках.










