Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Чароўнае слова – «Дзякуй»”

160126«Волшебное слово – “Спасибо”»1
160126«Волшебное слово – “Спасибо”»2
160126«Волшебное слово – “Спасибо”»3
160126«Волшебное слово – “Спасибо”»4
160126«Волшебное слово – “Спасибо”»5
previous arrow
next arrow
«Дзякуй», як вядома, у кішэню не пакладзеш. Але казаць “чароўнае слова” і дзякаваць людзей неабходна. І не толькі таму, што гэта ветліва. 16 студзеня бібліятэкар Елкаўскай сельскай бібліятэкі правяла гульнявую праграму “Чароўнае слова – «Дзякуй». У пачатку мерапрыемства бібліятэкар расказала пра гісторыю гэтага слова, яго значэнне і паходжанне. Затым дзеці ўспомнілі “чароўныя словы”, якія прынята гаварыць у знак падзякі, адгадвалі загадкі, пагулялі ў гульню “Даскажы слоўца”, актыўна адказвалі на пытанні. За кожнае выкананае заданне рабяты атрымлівалі літары, прайшоўшы ўсе выпрабаванні, яны склалі з атрыманых літар слова “Спасибо”. У заключэнні ўдзельнікі гульнявой праграмы зрабілі выснову, што, казаць словы падзякі трэба заўсёды і ўсім, таму, што “дзякуй” – гэта слова-светлячок, яно зробіць свет дабрэй.