Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Мой родны край – прыгожы самы”

190126«Мой родной край – красивый самый»1
190126«Мой родной край – красивый самый»2
190126«Мой родной край – красивый самый»3
previous arrow
next arrow

Любоў да Радзімы пачынаецца з любові да малой радзімы, зямлі, дзе нарадзіўся і вырас. Мала проста любіць свой родны край, трэба ведаць яго гісторыю, культуру, традыцыі. Свету не пазнаеш, не ведаючы краю свайго!.

У Славаціцкай сельскай бібліятэцы-клубе прайшло краязнаўчае падарожжа “Мой родны край – прыгожы саамы. Падчас краязнаўчага падарожжа бібліятэкар звярнула асаблівую ўвагу на неабходнасць ведаць гісторыю сваёй малой радзімы, сваёй краіны, назвала імёны знакамітых людзей, якія сваёй стваральнай працай ўнеслі значны ўклад у развіццё культуры, грамадства, дзяржавы. Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў з кнігамі, дзякуючы якім можна больш і лепш даведацца пра свой край. І нават перагортваючы старонкі гэтых кніг, можна павандраваць па нашым краі, убачыць яго славутасці. Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі малявалі дарагія сэрцу мясціны свайго любага краю.