У Міжэрыцкай інтэграванай бібліятэцы з дзецьмі праведзена інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Свет птушак”. Мерапрыемства пачалося з пазнавальнай гутаркі, у якой бібліятэкар расказала прысутным пра цікавыя факты з жыцця птушак. Разам з дзецьмі разважалі пра карысць птушак, пра беражлівыя адносіны да іх у розныя поры года. Затым дзецям неабходна было адгадаць загадкі пра іх, успомніць казкі, у якіх дзеючымі героямі былі птушкі, адказаць на пытанні віктарыны і сабраць прыказкі і прымаўкі, у якіх яны згадваюцца. Каб дзеці атрымалі яшчэ больш інфармацыі пра птушак, бібліятэкар правяла агляд літаратуры.





