Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Гадзіна цікавага паведамлення “Мы за гарбатай не сумуем”

260126Мы за чаем не скучаем1
260126Мы за чаем не скучаем2
260126Мы за чаем не скучаем3
260126Мы за чаем не скучаем4
previous arrow
next arrow

У Князеўскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна цікавага паведамленняМы за гарбатай не сумуем. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з гісторыяй узнікнення гарбаты, з народнымі традыцыямі, звязанымі з чаяваннем, тым самым прапагандавала здаровы лад жыцця. Прысутныя чыталі вершы па тэме, адгадвалі загадкі, успаміналі прыказкі пра гарбату. У канцы мерапрыемства ўдзельнікам было прапанавана ўзяць з чароўнага кошычка цукерку і з добрымі пажаданнямі перадаць суседу. Сустрэча прайшла ў цёплай, сяброўскай абстаноўцы.