Бібліятэкар Князеўскай сельскай бібліятэкі з вучнямі ДУА “Князеўская сярэдняя школа” правяла гульнёвы калейдаскоп “Абаронім нашу прыроду”. На мерапрыемстве бібліятэкар расказала дзецям, што вывучае навука экалогія, як чалавек можа нашкодзіць прыродзе і што трэба рабіць, каб абараніць планету Зямля. Для дзяцей былі падрыхтаваны гульні і конкурсы “Адгадай жывёл па апісанні”, “Ці праўда, што…?”, “Характар братоў нашых меншых”, віктарына “Чамучкі”, якія насілі пазнавальны характар і патрабавалі ведаў законаў па ахове кветак, дрэў, жывёл. Напрыканцы бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з літаратурай па тэме.




