У Славаціцкай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла літаратурная гадзіна “Іван Шамякін – летапісец эпохі”, прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння пісьменніка. Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў з жыццёвымі і творчымі старонкамі пісьменніка, прадставіла цікавыя факты з біяграфіі Івана Пятровіча, пазнаёміла з выдатнымі творамі аўтара. Прысутныя бліжэй пазнаёміліся з творчасцю аўтара і ў ходзе абмеркавання прыйшлі да высновы, што творы Івана Шамякіна прайшлі выпрабаванне часам і не страцілі сваю актуальнасць і сёння.





