Бібліятэкар Міжэрыцкай інтэграванай бібліятэкі правяла экскурсію па бібліятэцы “Кожнай кніжцы – сваё месца на паліцы”, падчас якой пазнаёміла дзяцей з правамі і абавязкамі чытача, распавяла па якім прынцыпе расстаўленыя кнігі ў бібліятэцы. Акцэнтавала ўвагу дзяцей на тое, што кожная кніжка стаіць на сваёй паліцы, у кожнай ёсць сваё месца і пры выбары кніг іх вяртаць трэба абавязкова на сваё месца. Інакш бібліятэкар не зможа хутка знайсці гэтую кнігу для іншага чытача.У заключэнні мерапрыемства рабяты выбралі кнігі для чытання дома.











