30 студзеня ў Каралінскай сельскай бібліятэцы адбыўся віртуальны партрэт “Чалавек – пісьменнік — сусвет”, прысвечаны 105-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна. Прысутныя пазнаёміліся з жыццём і багатай творчай спадчынай пісьменніка. Яго заслугі адзначаны шматлікімі ўзнагародамі. Паводле яго твораў створана мноства мастацкіх фільмаў. Раманы і аповесці пісьменніка ўвайшлі ў залаты фонд беларускай літаратуры.
Сустрэча атрымалася асабліва цёплай і пазнавальнай.






