У Кашалёўскай сельскай бібліятэцы-клубе да 105-годдзя з дня нараджэння пісьменніка праводзіліся гучныя чытанні “Чытаем Шамякіна разам”. Івана Шамякіна называюць мастацкім летапісцам нашай сучаснасці. Ён належыць да тых пісьменнікаў, якія адлюстроўвалі і асэнсоўвалі надзённыя праблемы жыцця грамадства. Удзельнікі з задавальненнем знаёміліся з творамі пісьменніка, зачытвалі ўрыўкі з іх і выбіралі для чытання дома.






