Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Урок здароўя “Пакаёвыя расліны ў жыцці чалавека”

050226Урок здоровья “Комнатные растения в жизни человека”1
050226Урок здоровья “Комнатные растения в жизни человека”2
050226Урок здоровья “Комнатные растения в жизни человека”3
050226Урок здоровья “Комнатные растения в жизни человека”4
previous arrow
next arrow
У Міжэрычскай інтэграванай бібліятэцы з дзецьмі праведзены ўрок здароўя “Пакаёвыя расліны ў жыцці чалавека”. Жыццё чалавека звязана з прыродай, а значыць, і з жыццём раслін. Здаўна людзі ўпрыгожвалі кветкамі і раслінамі сваё жыллё, выкарыстоўвалі іх для лячэння той ці іншай хваробы. Падчас мерапрыемства бібліятэкар расказала пра лекавыя ўласцівасці некаторых пакаёвых раслін, як яны спрыяльна ўплываюць на чалавечы арганізм, на працаздольнасць і настрой. Дзеці чыталі вершы аб іх, аб беражлівым стаўленні да іх. Дзеці даведаліся, што пакаёвыя расліны не толькі ўпрыгожваюць наша жыццё, але і прыносяць карысць.