Штогод у лютым праходзіць акцыя “Дарыце кнігі з любоўю”, яна прымеркаваная да Міжнароднага дня дарэння кніг і аб’ядноўвае ўсіх, хто неабыякавы да чытання. Падчас выезду бібліобуса ў вёсцы Кастрычніцкая прайшла такая акцыя. У рамках гэтай акцыі чытачам было прапанавана ўзяць у падарунак любую ўпадабаную кнігу з спецыяльна адабраных. Галоўная ідэя акцыі зацікавіць людзей дарыць адзін аднаму добрыя кнігі і нагадаць, што папяровая кніга не страчвае сваёй каштоўнасці і па-ранейшаму застаецца актуальным падарункам нават у нашу лічбавую эпоху.






