Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Любімыя кнігі чытаючы, прафесіі мы выбіраем”

050226«Любимые книги читая, профессии мы выбираем»1
050226«Любимые книги читая, профессии мы выбираем»7
050226«Любимые книги читая, профессии мы выбираем»6
050226«Любимые книги читая, профессии мы выбираем»5
050226«Любимые книги читая, профессии мы выбираем»4
050226«Любимые книги читая, профессии мы выбираем»3
050226«Любимые книги читая, профессии мы выбираем»2
previous arrow
next arrow

У Зэльвенскай раённай бібліятэцы для дзяцей праведзена гульня-падарожжа “Любімыя кнігі чытаючы, прафесіі мы выбіраем”. Першыя крокі да выбару будучай прафесіі дзіця робіць у раннім дзяцінстве. Менавіта тады дзеці прымяраюць на сябе ролі ўрачоў, повараў, прадаўцоў, вадзіцеляў – тых прафесій, якія яны бачаць вакол сябе. У гэтым ім актыўна дапамагаюць дзіцячыя кнігі. Многія рабяты мараць вырасці такімі ж добрымі, як доктар Айбаліт, або такімі ж адказнымі, як дзядзька Сцёпа.

На сустрэчы бібліятэкары пазнаёмілі юных чытачоў з новымі кнігамі па тэме: “Хто нам шые адзенне?”, “Хто нас лечыць?”, “Хто чыніць аўтамабіль?”, “Хто нам гатуе?”. А таксама ў гульнявой форме ўспомнілі прафесіі сваіх бацькоў. У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі прадэманстравалі свае веды, праявілі дапытлівасць і актыўнасць. Дзеці, зацікавіўшыся кнігамі, зразумелі, што бібліятэка – выдатны спосаб даведацца пра розныя прафесіі. Яны паабяцалі прыходзіць сюды часцей, каб пашыраць свае веды.