Новыя кнігі – гэта заўсёды радасная падзея як для бібліятэкараў, так і для чытачоў. Прыемна ўзяць у рукі новую кнігу, стаць яе першаадкрывальнікам. Гэта адчуванне знаёма ўсім аматарам чытання. У Каралінскай сельскай бібліятэкі для людзей старэйшага пакалення прайшоў бібліяфрэш “Навінкі на кніжнай паліцы”. Бібліятэкар, распавядала гасцям аб новай літаратуры, якая паступіла ў бібліятэку, правяла агляд кніг. Дэтэктывы і жаночыя раманы, класіка і кнігі сучасных аўтараў, замежная і айчынная літаратура – усё гэта можна знайсці сярод навінак у бібліятэцы. Асаблівую цікавасць выклікала кніга “Наш прэзідэнт”. Кожны з прысутных знайшоў для сябе цікавую кнігу для хатняга чытання.





