Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у Зэльвенскай раённай бібліятэцы адбыўся ўрок мужнасці “Горкая памяць Афганскай вайны”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы 11 класа гімназіі №1. У ходзе мерапрыемства рабят пазнаёмілі з гістарычнымі фактамі Афганскай вайны, агучылі цану жорсткіх бітваў у чужым краі. Асаблівая ўвага была ўдзелена подзвігу нашага земляка Лях Уладзіміра, чыё імя носіць Міжэрыцкая базавая школа. Мерапрыемства суправаджалася прэзентацыяй “Навечна ў памяці людской”, якая наглядна адлюстравала трагічныя старонкі той вайны. У ходзе ўрока прачытаныя вершы Рыгора Васільевіча Сакалоўскага са зборніка “Афганскае рэха”. Гэтыя вершы не пакідаюць абыякавымі, міжволі адчуваеш боль душы і сэрца, якія вынеслі з вайны нашы салдаты. У завяршэнні ўрока мужнасці ўсе прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.





