Бібліятэкар Князеўскай сельскай бібліятэкі да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў з вучнямі ДУА “Князеўская сярэдняя школа” правяла гутарку “Нам забыць не дадзена пыл афганскіх дарог”. У ходзе гутаркі ўспаміналі тых, хто прайшоў праз “неабвешчаную вайну”, распавялі аб стойкасці і гераізме нашых салдат, зачытвалі лісты рабят, якія служылі ў Афганістане. У выкананні дзяцей гучалі вершы, прысвечаныя Афганскай вайне.




