Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Беларуская жанчына ў сучасным свеце”

160226«Белорусская женщина в современном мире»1
160226«Белорусская женщина в современном мире»2
160226«Белорусская женщина в современном мире»3
160226«Белорусская женщина в современном мире»4
160226«Белорусская женщина в современном мире»5
previous arrow
next arrow

Бібліятэкар Крывіцкай сельскай бібліятэкі-клуба правяла пазнавальную гадзіну “Беларуская жанчына ў сучасным свеце”, прымеркаваную Году беларускай жанчыны. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з імёнамі жанчын, якія ўнеслі ўклад у развіццё роднага краю, і дасягненнямі жанчын сучаснасці.

Сярод іх – чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне, Герой Беларусі – Дар’я Домрачава; алімпійскія чэмпіёнкі па біятлоне – Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дынара Алімбекава; першая беларуская жанчына-касманаўт – Марына Васілеўская; вядомая актрыса кіно – Аляксандра Борціч і многія іншыя. Гэтыя жанчыны ўвасабляюць талент, упартасць і рознастароннасць сучасных беларусак. Яны фарміруюць сучаснасць і будучыню Беларусі.

Абвяшчэнне 2026 года Годам беларускай жанчыны яшчэ раз падкрэслівае важнасць жанчын у развіцці грамадства.

Таксама падчас мерапрыемства прысутныя пазнаёміліся з лагатыпам года і яго аўтарам – пераможцам конкурсу з Ваўкавыскага раёна Яўгеніяй Пагранічнай.