Праблема абароны людзей ад небяспек, звязаных з гвалтам, у сучасным свеце застаецца актуальнай. Людзі могуць стаць ахвярамі злачынных дзеянняў на вуліцы, у пад’ездзе, дзеці ў школе і нават у сваёй сям’і. З мэтай павышэння ўзроўню ведаў аб праблеме фізічнага і псіхалагічнага гвалту, яго негатыўных наступствах і фарміравання навыкаў ўпэўненых паводзінаў у неспрыяльных сітуацыях бібліятэкары Зэльвенскай раённай бібліятэкі для вучняў 11 класа УА “Дзяржаўная гімназія №1 г.п.Зэльва” правялі прафілактычны практыкум “Віды і прыкметы гвалту”. Падчас заняткаў вучні паўтарылі алгарытм і правілы, якія дазволяць засцерагчы іх ад злачынных наступстваў.






