Ужо стала традыцыйным святкаваць Міжнародны дзень роднай мовы ў Зэльвенскай раённай бібліятэцы. І гэты год не стаў выключэннем. На чарговым паседжанні літаратурнай гасцінай “Ліра” прайшоў паэтычны зорапад “У кожным імгненні паэзія ёсць”, дзе вялася гаворка аб важнай ролі беларускай мовы для нашага народа і краіны, яе гісторыі. Удзельнікі мерапрыемства дакрануліся да крыніц роднай мовы, пазнаёміліся з вершамі мясцовых паэтаў-землякоў. На працягу мерапрыемства дэкламаваліся вершы Святланы Літвінчык, Алены Кароза, Людмілы Зузанавай, Святланы Патаповіч, Таццяны Мананнікавай, Валянціны Алюшкевіч, Людмілы Шышко, Вольгі Ляскевіч. Успомнілі і творы тых, каго ўжо сёння няма разам з намі. Гэта Валянціна Ададурава, Ірына Данік, Юрка Голуб, Аляксей Галаскок.
Дзівосны свет паэзіі падарыў усім прысутным мерапрыемства імгненні асалоды і добры настрой.
Дзівосны свет паэзіі падарыў усім прысутным мерапрыемства імгненні асалоды і добры настрой.










