Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Падарожжа па творах Агніі Барто”

180226“Путешествие по произведениям Агнии Барто”1
180226“Путешествие по произведениям Агнии Барто”2
180226“Путешествие по произведениям Агнии Барто”3
180226“Путешествие по произведениям Агнии Барто”4
180226“Путешествие по произведениям Агнии Барто”5
previous arrow
next arrow
У Елкаўскай інтэграванай бібліятэцы да 120-годдзя з дня нараджэння вядомай рускай пісьменніцы Агніі Барто з дзецьмі прайшла літаратурная гульня-віктарына “Падарожжа па творах Агніі Барто”. Дзеці адправіліся ў займальнае падарожжа ў свет вершаў пісьменніцы. У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з біяграфіяй Агніі Барто, даведаліся цікавыя факты з яе жыцця і творчага шляху, чыталі вершы са знакамітага зборніка “Игрушки”. Затым дзеці адказвалі на пытанні віктарыны, збіралі пазлы, шукалі адрозненні ў малюнках, а таксама пазнаёміліся з кніжнай выставай. На выставе былі прадстаўлены не толькі кнігі, але і цацкі-героі твораў Агніі Барто, што дазволіла дзецям яшчэ глыбей пагрузіцца ў свет яе паэзіі.