Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Давайце любімыя кніжкі адкрыем”

190226«Давайте любимые книжки откроем»1
190226«Давайте любимые книжки откроем»2
190226«Давайте любимые книжки откроем»3
190226«Давайте любимые книжки откроем»4
190226«Давайте любимые книжки откроем»5
190226«Давайте любимые книжки откроем»6
190226«Давайте любимые книжки откроем»7
previous arrow
next arrow

Да 120-годдзя з дня нараджэння дзіцячай пісьменніцы Агніі Барто работнікі Зэльвенскай раённай бібліятэкі правялі паэтычную карусель “Давайце любімыя кніжкі адкрыем”. Бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з жыццём і творчасцю А.Л. Барто. Нагадалі, што яе творы вучаць беражліва адносіцца да ўсяго жывога, што ў іх шмат дабра, радасці, яны прымушаюць задумацца, як паводзіць сябе, якім чалавекам вырасці. У ходзе мерапрыемства дзеці чыталі вершы, адгадвалі загадкі, прынялі ўдзел у конкурсах, гульнях: “Складзі і назаві прадмет”, “Кошык са страчанымі рэчамі”, збіралі пазлы з вобразамі герояў вершаў Агніі Барто, а таксама прайшлі тэст на веданне твораў любімай пісьменніцы. У заключэнне зрабілі выснову, што творчасць Агніі Барто вучыць дабрыні, дружбе і добрым паводзінам.