Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Ад княгіні да касманаўта: жаночы шлях у гісторыі краіны»

230226Ад княгіні да касманаўта жаночы шлях у гісторыі краіны1
230226Ад княгіні да касманаўта жаночы шлях у гісторыі краіны2
previous arrow
next arrow
Жанчыны заўсёды адыгрывалі і адыгрываюць важную ролю ў гісторыі Беларусі. У Славаціцкай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла гутарка “Ад княгіні да касманаўта: жаночы шлях у гісторыі краіны” ў межах Году беларускай жанчыны. Пад час мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў з лёсам знакамітых жанчын, якія ўнеслі свой уклад у развіццё краіны: Алаіза Пашкевіч, Еўфрасіння Полацкая, Анастасія Слуцкая, Рагнеда, Барбара Радзівіл. І, вядома ж, не забылася бібліятэкар расказаць пра першую беларускую жанчыну-касманаўта Марыну Васілеўскую.
Мерапрыемства накіравана было не толькі на выхаванне павагі да свайго гістарычнага мінулага, але і на ролю жанчын у развіцці беларускай дзяржаўнасці.