У Каралінскай сельскай бібліятэцы ў рамках раённай акцыі “Скажы наркотыкам “Не!” была праведзена прафілактычная акцыя “СТОП – наркотыкі”. Бібліятэкар нагадала ўдзельнікам мерапрыемства аб згубным уплыве наркотыкаў на арганізм чалавека і распавяла, у які страшны палон яны могуць захапіць асобу. Падчас акцыі прапаноўвалася азнаёміцца з тэматычнай паліцай літаратуры “Розныя дарогі ў бездань”, атрымаць інфармацыйны буклет “Моладзь супраць наркотыкаў” і памятку “Асцярожна наркотыкі”.





