
Бібліятэкар Князеўскай сельскай бібліятэкі з рабятамі ДУА “Князеўская сярэдняя школа” правяла гульню-віктарыну “Армейскі чамаданчык”. Спачатку мерапрыемства бібліятэкар павіншавала хлопчыкаў — будучых салдат, з надыходзячым святам, расказала гісторыю стварэння Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, пазнаёміла з сучаснымі дасягненнямі беларускіх вайскоўцаў. Затым правяла невялікую “Размінку”. Дзеці актыўна паўдзельнічалі ў гульні “Знаўцы”, конкурсах “Паход”, “Працягні прыказку”, адгадвалі загадкі на ваенную тэматыку. Дзеці смела адказвалі на ўсе пытанні і атрымалі добры зарад станоўчых эмоцый.


