У апошні дзень масленічнага тыдня работнікі Крывіцкай сельскай бібліятэкі-клуба запрасілі жыхароў аграгарадка Крывічы на серпанцін забаў “Масленічны перапалох”. Пад вясёлую народную музыку вядучая павінашавала ўсіх прысутных са святам, запрасіла павесяліцца і пагуляць ў цікавыя гульніі І, канешне, якая Масленіца можа быць без бліноў? Пагэтаму госці частаваліся блінамі з духмянай гарбатай.







