Масленіца – вясёлае зімовае народнае свята з песнямі, карагодамі і шчодрым пачастункам. У аграгарадку Каралін святкаванне Масленіцы даўно стала традыцыяй, таму работнікі ўстаноў культуры аграгарадка запрасілі жыхароў на масленічныя забавы “Цуды на Масленіцу”. Госці частаваліся смачнымі масленічнымі блінамі і гарачым чаем, адгадвалі загадкі, дапаўнялі прыказкі і прымаўкі, гулялі ў гульні: “Птушкі ляцяць”, “Птушка і яйка”, “Валёнкі кідаем”, вадзілі карагод вакол вогнішча. Увесь гэты час гучалі песні, у якіх праслаўлялася Масленіца. Удзельнікі мерапрыемства атрымалі добры настрой, зарад бадзёрасці і засталіся задаволены вясёлай праграмай.









