Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Мы хлопчыкаў віншуем”

230226«Мы мальчишек поздравляем»1
230226«Мы мальчишек поздравляем»2
230226«Мы мальчишек поздравляем»3
230226«Мы мальчишек поздравляем»4
230226«Мы мальчишек поздравляем»5
230226«Мы мальчишек поздравляем»6
230226«Мы мальчишек поздравляем»7
230226«Мы мальчишек поздравляем»8
previous arrow
next arrow
23 лютага наша краіна адзначае Дзень абаронцы Айчыны! Дзень абаронцы Айчыны не толькі свята дарослых мужчын, але і свята будучых абаронцаў – нашых хлопчыкаў, якія вучацца быць моцнымі і добрымі, клапатлівымі і ўважлівымі. Бібліятэкары Зэльвенскай раённай бібліятэкі падрыхтавалі для вучняў 4 “Б” класа гімназіі №1 конкурсна-гульнявую праграму “Мы хлопчыкаў віншуем”. Рабяты з велізарным задавальненнем і азартам ўдзельнічалі ў вясёлых і цікавых конкурсах, адказвалі на пытанні віктарыны, успаміналі прымаўкі і прыказкі пра войска. Дзяўчынкі падрыхтавалі для іх сцэнку “Тры дзяўчыны пад акном”. Напрыканцы мерапрыемства дзяўчынкі павіншавалі аднакласнікаў са святам, уручылі падарункі і пажадалі смеласці, вынослівасці, рашучасці, а таксама рупліва вучыцца.