У Дзярэчынскай інтэграванай бібліятэцы да Дня абаронцаў Айчыны з дзецьмі праведзена гульня-віктарына “Армейскія забавы”. Напачатку мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з гісторыяй свята, павіншавала будучых абаронцаў Айчыны з гэтым днём. Затым пад вясёлую ваенную музыку дзеці ўспаміналі гістарычныя старонкі, адказваючы на пытанні віктарыны “Ад віцязяў да герояў”, удзельнічалі ў конкурсе “Курс маладога байца”. Было праведзены бліц-апытанне “Што мы ведаем пра армію?” Па выніках мерапрыемства пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і салодкімі прызамі.













