У рамках раённай акцыі “Скажы наркотыкам “Не!” бібліятэкар Елкаўскай сельскай бібліятэкі правяла акцыю “Пакаленне.by супраць наркотыкаў”. У ходзе мерапрыемства бібліятэкар распавяла навучэнцам аб негатыўным уздзеянні наркотыкаў на арганізм падлеткаў, аб фактарах, якія параджаюць наркаманію. Самае галоўнае – удзельнікі атрымалі веды, якія даюць абарону ад гэтай зброі і даведаліся самы надзейны спосаб абароны ад наркотыкаў – гэта ніколі іх не ўжываць. У ходзе акцыі ўдзельнікам былі раздадзены матэрыялы на тэму прафілактыкі наркаманіі.






