Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Літаратурная гірлянда “Па дарозе зімовых казак”

У Міжэрыцкай інтэграванай бібліятэцы з вучнямі пачатковых класаў ДУА “Міжэрыцкая базавая школа імя У. Ляха” праведзена літаратурная гірлянда “Па дарозе зімовых казак”. Падчас мерапрыемства дзеці здзейснілі цікавае падарожжа ў свет зімовых казак, успомнілі, якія чыталі і пазнаёміліся з новымі, актыўна адказвалі на пытанні віктарыны “У гасцях у казкі”, разгадвалі зімовыя загадкі, выпраўлялі памылкі ў назве казак. Дакладныя і хуткія адказы на ўсе пытанні паказалі, што казкі дзеці любяць, памятаюць і чытаюць. У завяршэнні мерапрыемства дзеці выбралі кнігі, з якімі яшчэ не знаёмыя, для чытання дома.