Удзел у раённай акцыі “Скажам наркотыкам – не!” прынялі работнікі Зэльвенскай раённай бібліятэкі. Яны пазнаёмілі ўдзельнікаў акцыі са згубным уплывам наркотыкаў на арганізм чалавека, завастрылі ўвагу на прафілактыцы ўжывання і распаўсюджвання наркатычных сродкаў у падлеткавым і маладзёжным асяроддзі, а таксама пазнаёмілі з матэрыяламі выставы “Бяда, якую нясуць наркотыкі”.






